Прапануем вашай увазе серыю папяровых набораў для дзіцячай (і не толькі) творчасці «Беларускія замкі з паперы».

Пабудаваць свой уласны замак з паперы вельмі проста. Для гэтага спатрэбяцца: папяровы набор (мадэль), нажніцы і клей. І, натуральна, трошкі цярпення і акуратнасці.

Інфармацыю пра праект можна знайсці на адмысловым сайце: belzamki.by. Там жа можна выбраць канкрэтную мадэль замка і аформіць замову. Сайт працуе пакуль толькі ў расейскамоўнай версіі. Серыя ж набораў для творчасці аформленая па-беларуску.

Аўтар ідэі гарадзенец Ігар Адасік. Гістарычныя звесткі пра помнікі архітэктуры падрыхтавала Ксенія Адасік.

VSe_miniНа сёння серыя налічвае 12 мадэляў:

Каложская царква ў Горадні

Замак у Геранёнах

Дом-крэпасць у в. Гайцюнішкі

Нясвіжскі замак

Царква-крэпасць Мураванка (суч.)

Камянецкі замак

Крэўскі замак

Царква-крэпасць у Сынкавічах

Мірскі замак

Замак Вітаўта ў Горадні

Лідскі замак

Навагрудскі замак

Як набыць

Кантакты:

almer@tut.by

Горадня: тел:+375295227373

Менск: тел: +375293520752