Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня, Літва) запрашае студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм да ўдзелу ў міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа-2016. Дэ-канструкцыя крызісу: у пошуках новых форм ведаў, ідэнтыфікацыі, салідарнасці», якая адбудзецца 6-8 траўняў Вільні.

Секцыі

  • Крызіс і трансфармацыі: як краіны ЦУЕ і былога СССР рэагуюць на новыя выклікі?
  • Крызіс у гістарычнай перспектыве: дэградацыя і/ці развіццё грамадства.
  • Праблемы станаўлення міжнароднага і еўрапейскага правапарадку.
  • Публічная палітыка і дзяржаўнае кіраванне: глабальныя тэорыі і лакальныя практыкі.
  • Tрансфармацыя нацыянальных прававых сістэм у кантэксце інтэграцыйных працэсаў і канстытуцыяналізацыі.
  • Рэлігія, грамадзянства і правы чалавека ў сучаснай Еўропе.
  • Крызіс (у) медыя: палітыка, тэхналогія і крытычная тэорыя двайной рэпрэзентацыі.
  • Вяртанне прапаганды: археалогія безабароннай свядомасці.
  • Украінскі крызіс і медыя.
  • Гендарныя даследаванні ў крызісныя часы: ад новых формаў няроўнасці да пошуку салідарнасці.
  • Адносіны між пакаленнямі ў актуальным сацыяльным кантэксце: формы няроўнасці і перспектывы дыялогу.
  • Спадчына і супольнасць. Спадчына як інструмент пераўтварэнняў.
  • Папулярызацыя ўрбанізму і новыя прафесійныя ідэнтычнасці.
  • Дэканструкцыя вобраза: бязвобразнае і пачварнае ў сучасным мастацтве.
  • Дызайн паміж мінулым і будучыняй: стратэгіі ўзаемадзеяння дызайнераў з грамадствам у кантэксце актуальных выклікаў сучаснасці.
  • Журналістыка ў эпоху новых медыя: крызіс ці новая якасць вытворчасці інфармацыі?
  • Камера як інструмент палітычнага выказвання: сацыяльна-крытычны патэнцыял сучаснага кінематографа.
  • Турызм ва ўмовах крызісу: выклікі, рызыкі, магчымасці.
  • Дызайн. Іронія і салідарнасць.
  • Паміж гісторыяй і спадчынай: у пошуках месцаў памяці сучаснай Еўропы.
  • Рэжымы і практыкі дачыненняў з Іншым ва ўсходнееўрапейскіх культурах: паміж гасціннасцю і канфрантацыяй.
  • Практыкі ідэнтыфікацыі ў сітуацыях крызісу: паміж надзеяй і стомленасцю.
  • Крызіс і наратыў: распавядаць, канструяваць, пражываць.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2016 г. запоўніць і падаць анлайн-заяўку з тэзісамі даклада (аб’ём 3000-6000 знакаў). Заяўкі прымаюцца ад студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм (альбо эквівалентных ім). Удзел у канферэнцыі – на падставе конкурсу (будзе зроблены адбор заявак). Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 28 сакавіка 2016 г.

Удзел у канферэнцыі бясплатны (без рэгістрацыйнага ўнёску). Канферэнцыя вочная: патрабуецца абавязковая асабістая прысутнасць удзельніка ў Вільні і выступленне з дакладам.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, беларуская, руская.

Візавая падтрымка

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя ў заяўцы пазначыць пашпартныя звесткі для атрымання візаў. Віза выдаецца бясплатна. Выдаткі на праезд да Вільні і назад удзельнікі аплачваюць самастойна.

Жытло

На перыяд правядзення канферэнцыі (6–8 траўня) удзельнікам прадастаўляецца жытло (бясплатна).

Месца правядзення канферэнцыі: навучальны корпус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (вул. Валакупю, 5, Вільня, Літва).

Зборнік навуковых працаў

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў, куды ўвойдуць артыкулы ўдзельнікаў па профільнай тэматыцы канферэнцыі, рэкамендавацыя да публікацыі на падставе выступу на канферэнцыі.

Кантакты

Кантактны адрас: studentconference@ehu.lt За абнаўленнямі сачыце на афіцыйным сайце ЕГУ і нашых старонках у сацыяльных сетках: VK, Facebook.