Кампанія “Будзьма беларусамі” і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную дыскусію “Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі”, якая адбудзецца 22 верасня ў бізнес-клубе Imaguru.

latuczyУдзел возьмуць:

Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі

Сяргей Харэўскі, культуролаг, мастацтвазнаўца

Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса “Arche”

Аляксей Ластоўскі, даследчык нацыянальнай ідэнтычнасці

Алесь Белы, гісторык, публіцыст

Мікіта Броўка, symbal.by

Мадэратар — Павел Баркоўскі

У цэнтры ўвагі экспертаў — дзве тэмы: “Нямодны прысуд: вышыванкі як знакі сучаснасці і спроба ўвасаблення нацыянальнай ідэі” і “Дэмакратыя і нацыянальная ідэнтычнасць: ці магчымыя адна без адной?”.

Запрашаем разам высветліць, беларуская вышыванка — гэта проста мода альбо спроба адшукаць вонкавыя сімвалы вобразу нацыянальнай ідэнтычнасці? Ці могуць яны ўз’яднаць нацыю па-за палітычным кантэкстам? Ці магчымае развіццё і дэмакратызацыя Беларусі без ідэнтычнасці? Ці можа наша краіна стаць сапраўды незалежнай без яе? Колькі відаў ідэнтычнасці суіснуюць ці супрацьстаяць адзін аднаму ў Беларусі?

Падчас абмеркавання адбудзецца паказ вышыванак ад беларускіх вытворцаў.

Дыскусія будзе адбывацца ў межах Тыдня беларускага мыслення.

Падзея ў Facebook.

22 верасня, бізнес-клуб Imaguru (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4)

19.00

Уваход вольны!

budzma.by