З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Акадэмічны дэпартамент гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) і бакалаўрская праграма “Культурная спадчына і турызм” запрашае старшакласнікаў (вучні 11 класаў) да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадстаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.

Алімпіяда па беларусістыцы будзе складацца з двух этапаў:

ehuI Адборачны (дыстанцыйны) этап (з 20 лютага па 2 сакавіка 2017 г.)

Мэта гэтага этапу адабраць удзельнікаў, якія пройдуць у наступны этап. Каб прыняць удзел у першым этапе  алімпіяды трэба адправіць заяўку і адказаць на пытанні ў спецыяльнай адукацыйнай прасторы абітурыентаў ЕГУ. Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю на сайце.

II Фінальны этап

Пераможцы адборачнага этапу прымуць удзел у віктарыне з пытаннямі ад выкладчыкаў Акадэмічнага дэпартамента гісторыі ЕГУ, якая адбудзецца 5 сакавіка 2017 г. а 12 гадзіне ў адукацыйным цэнтры “Прапілеі” ў Мінску (вул. Чэхава, 3). Схему праезда можна паглядзець тут.

Па выніках адказаў будуць выяўлены 3 пераможцы, якія паедуць ў Вільню ў пачатку траўня 2017 г.. Універсітэт аплочвае:
— візавую падтрымку;
— пражыванне ў гатэлі ў Вільні (2 дні);
— транспартныя выдаткі ў разліку да 30 еўра на асобу.
Астатнія ўдзельнікі атрымаюць суцяшальныя прызы ад Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Дэпартамента гісторыі ЕГУ.

Акрамя таго, Алімпіяда па беларусістыцы з’яўляецца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафону ЕГУ. Пераможцы конкурсу атрымоўваюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента пры паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:

Першае месца – 0.3 бала

Другое месца – 0.2 бала

Трэцяе месца – 0.1 бала

Універсітэт ладзіць кансультацыі абітурыентаў бакалаўрскіх праграм ды ўдзельнікаў Алімпіяды па беларусістыцы па адрасе recruitment @ ehu.lt і праз Skype: QuestionEHU

ehu.lt