Распачынаецца летні сезон і ўжо зьявіліся людзі, каторым карціць павыхваляцца першым загарам. А ці добра гэта для здароўя?

Загар — пацямненьне скуры пад узьдзеяньнем ультрафіялетавага выпраменьвання, з прычыны якога ў эпідэрмісе скуры адкладваецца пігмент меланін. Пад уплывам сонечнага выпраменьваньня ўтварэньне меланіну павялічваецца, таму пры загары наша скура цямнее. [паводле Вікі]

Дык вось ультрафіялет мае для нашага арганізму і станоўчыя, і адмоўныя фактары:

+ Невялікія сонечныя ванны спрыяюць павелічэньню рагавога слою скуры, актывізуецца здольнасць меланіну паглынаць сонечныя прамяні, з прычыны чаго чалавечы арганізм атрымлівае абарону ад ультрафіялету, паляпшаюцца ахоўныя рэакцыі арганізма, крывацёк і абменныя працэсы, а таксама паскараецца працэс абнаўленьня скуры; узмацняецца супраціўляльнасць скуры мікробам, якія знаходзяцца на яе паверхні, з дапамогай сонца можна пазбавіцца скурных хваробаў. Таксама актывізуецца ўтварэньне вітаміна D, неабходнага арганізму для ўсмоктваньня кальцыя і фосфару, «якія адказваюць» за ўмацаваньне цягліц і костак, за гаеньне ран.

Загар — гэта вялікая нагрузка на сэрца. Калі чалавек доўгі час падвяргаецца ўздзеяньню УФ-выпраменьваньня, то адбываюцца гібель клетак ніжэйляжачых пластоў скуры, а таксама сонечныя апёкі. Небяспека загару сувымяраецца з колькасьцю часу, праведзенага на сонцы. Гэта значыць, чым даўжэй мы загараем, тым большую шкоду загар прыносіць нашай скуры.

Шкода празьмернага загару настолькі вялікая, бо скура часова губляе сваю здольнасьць выконваць ахоўныя функцыі. Цяжкія апёкі спрыяюць спыненьню тэрмарэгуляцыі, скура, знаходзячыся пад узьдзеяньнем сонечнага выпраменьваньня, вельмі хутка губляе ваду, ссыхае, пакрываецца зморшчынкамі, перастае быць эластычнай і гладкай.

Калі казаць пра штучны загар у салярыі, то ў дадзеным выпадку адлегласць ад крыніцы выпраменьвання да цела чалавека неверагодна малая, праз што чалавек атрымлівае значныя дозы радыяцыі, і верагоднасьць узьнікненьня меланомы альбо раку падвышаеццца. Штучны загар спрыяе заўчаснаму старэньню скуры.

Бландынам і рудым людзям са сьветлай скурай медыкі наогул ня раюць загараць, бо ў такіх людзей пігмент меланін часта не адкладаецца, і скура наўпрост пячэцца.

***
Таму дзесяць разоў падумайце ці варта загараць. Але калі пастанавілі загартавацца сонцам, ведайце наступнае:

беларускія медыкі (у прыватнасьці спн. Дзюбкова й спн. Жарнасек) раюць паступова павялічваць колькасьць сонечнага апраменьваньня, пачынаючы ад 5 хвілін (і ня больш за 40 хв у залежнасьці ад актыўнасьці сонца)

— аптымальны час для загару ў траўні і жніўні зь 10-й да 12-ай гадзіны дня, а ў чэрвені-ліпені зь 9-й да 11-ай;

— пільнуйцеся сонца, у выпадку моцнага пачырваненьня скуры успамогуць кефір, настой рамонку, і сок альвасу, лісьце сьвежай капусты;

— карыстайцеся крэмам для загару, абавязкова апранайце галаўны ўбор.


Болей пра здароўе па-беларуску чытайце ТУТ.