ePramova сумесна з Часопіс ARCHE-Пачатак запрашае ўсіх прыняць удзел у віктарыне з нагоды Дня Волі, які святкуецца 25 сакавіка, і выйграць кнігі па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, якія купіш не ў кожнай кнігарні.

25 сакавіка 98 гадоў таму беларускі народ заявіў, што Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) аб’яўляецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. БНР была першай беларускай рэспублікай. Яна заклала асновы нацыянальнай дзяржавы, якіх беларусы прытрымліваюцца па гэты дзень.

Беларусы павінны ведаць пра першыя крокі і дасягненні суверэннай беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Мы ўпэўненыя, што, прайшоўшы гэтую віктарыну, кожны паглыбіць свае веды, а таксама азнаёміцца з унікальнымі фотаздымкамі і іншымі гістарычнымі матэрыяламі.

Дапамажыце нам распаўсюдзіць інфармацыю пра гэтую віктарыну і нагадаць людзям пра значную дату для кожнага беларуса!

Пераможцы віктарыны — удзельнікі, якія хутчэй за ўсіх правільна адкажуць на 20 пытанняў. Трое першыя атрымаюць кнігі па гісторыі беларускага нацыянальнага руху (адну з сямі на выбар). А таксама! Першых дзесяць удзельнікаў атрымаюць высакаякасную факсімільную копію дыпламатычнага пашпарта Прэм’ер-міністра БНР Антона Луцкевіча.

KnihiPryzy

Умовы перамогі простыя:

1. Адкажыце на ўсе пытанні правільна;

2. Зрабіце гэта максімальна хутка (улічваецца час, затрачаны на праходжанне віктарыны);

3. Адпраўце нам свае вынікі, імя і адрас электроннай пошты, каб мы маглі з Вамі звязацца;

4. Прайдзіце віктарыну да 23:59 25 сакавіка.

Спысылка на віктарыну:

па-беларуску — https://ru.surveymonkey.com/r/DzienVoli2016B

па-руску — https://ru.surveymonkey.com/r/DzienVoli2016Rus