З задавальненьнем чытаю восьмы нумар часопіса “ARCHE”. Акрамя цікавасьці да гістарычных падзей таго часу, знайшоў вялікую колькасьць фотаздымкаў, захаваўшых у нейкай ступені “атмасферу” узьяднаньня Ўсходняй и Заходняй Беларусі.

Але асобна хацелася б сказаць пра неадназначныя адчуваньні, узьнікшыя пры разглядзе савецкіх плакатаў.

Такога гарачага пацалунка нават я сабе дазволіць не магу, а тут – публічна, на вачах тысяч вайскоўцаў, у краіне, дзе не было сэксу… Чырвонаармеец нават вочы заплюшчыў, ад задавальненьня мабыць… “Якія гарачыя хлопцы ў гэтай Заходняй Беларусі”, быццам думае ён.

А селянін – “вусны не дурніцы!” – знайшоў сабе вайскоўца з такім багнетам, што “маці не гаруй”.

Цікава, на спакушэньне якой аўдыторыі быў разлічаны гэты плакат?

Але яшчэ адно пытаньне: “Хто быў прататыпам ці пазіраваў для гэтага плаката?”

Бо пра аўтара гэтага плаката я знайшоў такія зьвесткі:

“Творчы метад Карэцкага заснаваны на спалучэньні натурных фатаграфій з малюнкам алоўкам і гуашай. Лепшыя плакаты Карэцкага адрозніваюцца вастрынёй пабудоў, эмацыйнай напружанасьцю перадачы драматычных перажываньняў савецкіх людзей.”

Тое, што эмацыйна напружана – не паспрачаешся…

 

ziazulia.livejournal.com