Сёння мінула роўна два гады з «Плошчы». Перыядычна ўспамінаючы тыя падзеі — разумею, што калі патухла святло і на нас пайшлі стройныя шэрагі чарнакасачнікаў — гэта быў адзін з самых страшных момантаў у маім жыцці. Але з іншага боку ён жа быў адным з самых прыгожых, таму што менавіта ў гэты ж момант, калі нас адціскалі — некалькі галасоў заспявалі «Магутны божа».
У мяне няма жадання цяпер удавацца ва ўспаміны, тым больш і ў жч і ў vk на гэту тэму былі пасты адразу па свежай памяці.
Два гады назад я ехаў у Менск без надзеі, але хоць бы падзяляючы погляды апанентаў цяперашняй улады. Цяпер няма і гэтага. Мне ненавісная цяперашняя ўлада, але не лепш я стаўлюся і да шматлікіх яе апанентаў. Сумленна прызнацца, мне здаецца, што гэтыя дзве крайнасці адзін-аднога вартыя, і ідэнтычныя па свайму зместу.
Паехаў бы я цяпер на Плошчу? Адназначна — так. Таму што туды б паехалі мае сябры, знаёмыя і проста добрыя людзі, якіх у нашай краіне ўсёткі больш, чым кепскіх. Таму што не хочацца адчуваць сябе гаўном, чытаючы ў інтэрнэце спісы затрыманых, у пошуках знаёмых прозвішчаў.
І яшчэ:
Я ніколі больш не бачыў столькі радасных твараў у адным месцы.
Лепш такая параза, чым тая элегантная перамога, што зладзілі саміведаецехто.