Чытаючы тэксты некаторых сучасных беларускіх гісторыкаў, якія пішуць у прыватнасці і пра Рэч Паспалітую, то можна заўважыць, што матэрыял яны падаюць толькі з аднаго боку, то бок накшталт такога: Рэч Паспалітая — саюзная дзяржава Польшчы і ВКЛ; у саюзнай дзяржваве Літва мела роўныя правы з Польшчай; палякі і літвіны жылі мірна і не колі не сварыліся, і гэты сяброўскі зьвяз разарвала потым Расея.

Зразумела, што гісторыкі хочуць сказаць беларусам тое, што гісторыя Беларусі канешне ж звязана з гісторыя Рэчы Паспалітай, хоць і літвінская “інтэлігенцыя” потым была поўнасцю паланізавана. І гэта адна з прычын, чаму сучасная Польшча ды і астатнія краіны лічаць, што Рэч Паспалітая – гэта нацыянальная польская дзяржава. Нездарма ў сучаснай Польшчы ўнутры краіны ўжываецца назва “Rzeczpospolita Polska”.
                                                                                              ********************
Зараз амаль ва ўсёй заходняй і ў расейскай гістарыяграфіі такая краіна, як Рэч Паспалітая, успрымаецца толькі як польская нацыянальная дзяржава. Яно і зразумела, яшчэ ў часы РП, Польскае Каралеўства ў розных дыпламатычных стасунках прадстаўляла Рэч Паспалітую як толькі польскую дзяржаву і зачастую не ўспамінала пра ВКЛ, ці гаворачы пра яго як проста пра аўтаномную частку агульнай краіны. Гэтую ідэю ўжо ў 19 ст. падхапілі расейскія гісторыкі, якім безумоўна гэта было на руку.
Але ж Літва была такой жа часткай федэрацыі як і Карона. Але па праўдзе кажучы, з самага пачатку існавання федэратыўнай дзяржавы ў Польшчы была дамінуючая роля. Гэта бачна па тым, як польскі бок ціснуў на літоўскі, для падісання саюзнай дамовы на польскіх умовах. 1 сакавіка 1569 калі літоўскія паслы ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэньня уніі на непрымальных для іх умовах яны пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ (Лівонская вайна), польская шляхта дабілася ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага — Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Літва весці вайну на два франты не магла, таму згадзілася з польскімі “прапановамі”.

Каб заявіць аб сабе як аб самастойным княстве ў федэрацыі з Польшчай, Літва пачала ў некаторых пытаннях весці самастойную палітыку, не аглядаючыся на Карону.

Пра такія “сэпаратныя” учынкі з абодвух бакоў піша Андрэй Катлярчук у кнізе “У ценю польшчы і Расеі: ВКЛ і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.”:
Розніца ў поглядах Польшчы і Літвы на характар Люблінскай ўніі адбіваліся і на міжнародных адносінах. У сваіх стасунках з Францыяй польскія дыпламаты выяўляла ВКЛ звычайнай правінцыяй Польшчы, якае не мае ніякіх сваіх інтарэсаў, адметных ад польскіх. Літвіны часта рабілі тое самае: прадстаўлялі сваё княства, ніяк не згадваючы Польшчу.
Напрыклад, у справе аб забойстве швэйцарскага падданага ў Літве ў 1644 г.,швэйцарскі бок звяртаўся толькі да ВКЛ. Польскі кароль Уладзіслаў IV у звароце швэйцарцаў менаваўся выключна вялікім князем літоўскім.
Пасля падпісання Люблінскай уніі Літва па-ранейшаму адзінаасобна вяла дыпламатычныя стасункі з Масковіяй. Усе міждзяржаўныя кантакты Варшавы і Масквы, як і раней, ажыццяўляліся праз канцлера ВКЛ у Вільні. Такія адмысловыя дачыненні часта прыводзілі маскоўскую палітыку Літвы ў супярэчнасць з польскімі інтарэсамі. У 1587 годзе паслы ВКЛ правялі перамовы з Маскоўскай дзяржавай адносна магчымага абрання царэвіча Фёдара Іаанавіча вялікім князём літоўскім. Гэта выклікала вострыя пратэсты Польшчы. Апроч таго, ВКЛ адстойвала права самастойна весці стасункі з Швэцыяй.
Вынікам асобнай пазыцыі Літвы сталіся два сэпаратныя пагадненні з Швэцыяй (1622 і 1627) – ужо аткрытая праява літвінскага сэпаратызму. Гэтыя крокі выклікалі вострую адмоўную рэакцыю з польскага боку. Палякі палічылі гэтыя пагадненні ВКЛ палітычнай здрадай. Ня дзіва, што ВКЛ мела ў Эўропе падобны да Шатландыіі імідж. Напрыклад доктар медыцынскіх навук Бернард Конар пасля наведвання Рэчы Паспалітай, у 1697 годзе выдае кнігу па гісторыі Польшчы, дзе піша:
“Вялікае Княства Літоўскае, якое яго жыхары завуць Літвой, пад уладай караля Польшчы гэтак жа, як Шатландыя пад уладай караля Англіі, аднак пры гэтым асобна ад каралеўства дзяржава”.

Хачу адзначыць, што тагачасныя мысляры ВКЛ, бачылі небяспеку саюза з Польшчай, але не ў палітычным плане, а ў культурным. Гуманіст-асветнік Васіль Цяпінскі, паэт Ян Казімір Пашкевіч, жамойцкі гуманіст Мікалай Даўкша і жамойцкі біскуп Мэльхіёр Гейдройц лічылі паланізацыю ў Літве здрадай уласным мовам і складалі патрыятычныя тэксты ў падтрымку родных моў. Доктар філасофіі з Магілёва Фама Іяўлевіч у 1625 годзе апублікаваў паэму “Лабірынт”, у якой апавядаў пра заняпад русінаў і падкрэсліваў, што насельніцтва літоўскай Беларусі і польскай Украіны ўтварае адзін народ.
Прыкладам гэтай культурнай небяспекі з боку Кароны, можна назваць ананімны твор, узор беларускай патрыятычнай літаратуры, “Прамова Мялешкі на сойме”. Пісьменнік сфармуляваў ідэю непарушнасці беларускіх сямейных і побытавых традыцый, адзначыў іх высокую каштоўнасць для ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў. На старонках твора уздымаецца балючая тэма саслаблення дзяржавы.
Беларускі гісторык В.Ластоўскі ў сваёй кнізе 1910 года “Кароткая гісторыя Беларусі” так піша пра “Прамову Мялешкі”:
“Аўтар крытычна параўноўвае грамадзкія парадкі ў незалежнай Літве за панаваннем Жыгімонта Аўгуста з парадкамі ў саюзнай дзяржаве за часам Жыгімонта III Вазы. Аўтар сцвяржае, што ВКЛ у часы незалежнасці ня ведала ні польскай мовы, ні эўрапейскіх навацый, аднак пры гэтым квітнела і было ў стане сябе абараніць. Вось як піша ананімны аўтар і сваім творы пра Жыгімонта Аўгуста: “Ляхаў з іх хітрасцею вельмі не любіў, а Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў. Аўтар перакананы: унія з Польшчай прынесла шкоду Літве. Краіна апынулася ў паласе бясконцых крызісаў. Ва ўсіх літоўскіх бедах вінаватыя палякі, якія толькі “па-польску з намі ўсе гаразда ўмеюць гаварыць”, але з якіх “службы ніякай нямаш, і толькі, убраўшыся на высокіх падкоўках, да дзевак дыбле, з вялікага куфля трубіць”.

Да нашых часоў дайшлі некаторыя перапіскі літвінскай эліты з дзяржаўным і вайсковым дзеячам ВКЛ Крыштапам Радзівілам (1585-1640).
У 1609 годзе Леў Сапега пісаў:”Добра ведама, як нам гэту вялебную вунію датрымоўваюць; з радасьццю зрабілі б з нас Валынь. Агулам – дрэнная справа зь імі, бо яны ахвотна хацелі б мець нас сваімі галдаўнікамі (васаламі), а асабліва тыя, што паходзяць з кузьні гэнага нябожчыка (маецца на ўвазе Стэфана Баторыя), які зваў нас варыжым племем.” (М.Шкялёнак “Беларусь і суседзі”)
У 1616 годзе гетман Ян Хадкевіч піша: “Доўгі час палякі чакаюць сваркі паміж вялікімі родамі Літвы, спадзеючыся кіраваць Літвой згодна са сваімі інтарэсамі”.
У 1617 годзе пратэстанскі шляхціц Станіслаў Пукшта Клаўгеловіч піша: “Палякі гавораць аб тым, каб змяніць унію. Яны хочуць, каб Літва была звычайным ваяводствам Польшчы, як Валынь, Падолле ці Прусія, з агульнымі законамі, скарбам, войскам, дзяржаўнай пачаткай, бо з цяперашняй уніі палякам няма ніякай карысці”.
У 1635 годзе Януш Радзівіл піша свайму бацьку Крыштапу, што падчас перамоваў з Швэцыяй у Альтмарку палякі “забыліся”, што Інфлянты – сумеснае ўладанне ВКЛ і Польшчы. Ён падкрэсліў, што “палякі гандлююць нашай шкурай так, як быццам яна іх уласная”. (А.Катлярчук “Беларусь у ценю польшчы і Расеі…”)

У 1645 годзе адбылася даволі цікавая падзея ў літоўска-польскіх дачыненнях. Каб займець падтрымку маскоўскага цара ў вайне з Турэччынай, вялікі князь і кароль Уладзіслаў IV падараваў Трубчэўск Масковіі, што выклікала ўзброены пратэст сярод месцічаў. Рашэнне было прянята на сойме большасццю галасоў. Трубчэўск увайшоў у склад ВКЛ паводле Дэвулінскага замірэння 1618 г. , гэтае пагадненне паставіла кропку ў вайне Рэчы Паспалітай з Масквой у часы “смутнага часу”.
Пасля такога польскага падарунка Маскве, літвіны расцанілі пастанову як “знявагу і шкоду літвінам, нанесеныя польскімі дэпутатамі”. Канфлікт быў вычарпаны толькі тады, калі Польшча перадала Літве Лоеў і Любеч.

“Сэпаратнай змовай”, ужо з боку вялікага княства, можна адзначыць падпісанне ў 1627 годзе прадстаўнікамі ВКЛ у замку Бальдонэ (Латвія) пагадненне з Швэцыяй, якое прадугледжвала аднаўленне гандлю паміж дзвума дзяржавамі (год раней Сойм не зважаючы на пратэсты Літвы забараніў гандаль з Рыгай і праз парты Прускага герцарства). Але праз пратэсты Польшчы літоўска-швэдскае пагадненне так і не ўвайшло ў сілу.
Літвінская эліта ўсведамляла, што канчатковая мэта Польшчы – цалкам паглынуць Літву і скасаваць яе раўнапраўны і незалежны статус. Гэта можна сказаць і здарылася пасля заканчэння вайны з Масковіяй у 1667 г.,пасля якой ВКЛ панесла вялізарныя страты ва ўсіх сэнсах і не магла больш забяспечваць сабе самастойнасць. Ужо ў 1699 годзе афіцыйнай мовай у ВКЛ становіцца польская..

Гэта, як бы мовіць, толькі ўвядзенне ў тэму. Гэтая тэма павінна быць вывучана больш дасканальна.