Часопіс «Народ», (Львів, 1 л. червня 1890)
як выключэнне з агульнай тэматыкі ў нумар далі матэрыял пад назваю: «Росія і Литвини». Імя аўтара засталося схаваным за псеўданімам «Стельлі».Аўтар распавядае пра цяжкую долю літвіноў пад расійскаю ўладаю.
Цікава назіраць, каго ж мае на ўвазе аўтар пад гэтаю назваю: «літвіны».

— «… У Расіі літвіны засяляюць губерніі Ковенскую, Віленскую, Гродненскую (частку паўночную), Сувальскую, частку Віцебскай ды Памор’е Курляндскае да межаў Прускіх і паўднёвую частку аж па рэку Бэртан). Тут усіх літвіноў да 3 мільонаў, калі тымчасам у Прусах ледзьве 200 тысяч …»
— адносна мовы літвіноў у параўнаньні да расійскай: «… абедзьве мовы зусім між сабою ня родныя, таму адзін бок зусім не разумее іншага …»
І каментар рэдакцыі:
«Ад сябе дадаем, што пад Літвінамі ня трэба разумець тое, што ў нас звычайна разумеюць — Беларусаў, а толькі ўласьціва Літвіноў, якія не свае ані Русінам, ані Палякам, ані ўвогуле ані воднай славянскай народнасьці.»

(пер. з укр.)

Такім чынам, калі сустракаем недзе згадку пра «літвіноў», трэба праверыць і пераправерыць, каго менавіта мае на ўвазе аўтар!!!