Хто і што замінае беларусам быць заможнымі? Ці можна манетызаваць «змагарызм»? Чым даводзіцца плаціць за жыццёвую стратэгію «мая  хата з краю»? Прапануем вашай увазе фрагмент дыскусіі на тэму «Мова цi каўбаса«.

Дорогой мой друг, бизнес и директорат как встали в коленно-локтевую позу, так и стоят последние годы. Улыбаться в таком положении можно только сквозь слезы.

Не зусім згодзен.

Зарабіць можна.

У краіне дастаткова людзей, якія зарабляюць грошы ў прымальных для іх памерах і здавольваюцца гэтым.

Да таго ж, «коленно-локтевая поза» для некаторых – сапраўды шчыра прыносіць задавальненьне.

«Грошы ў абмен на…» – гэта звычайны кантракт.

Адначасова ў грамадства ўціскаецца думка пра немагчымасьць суіснаваньня, процілегласьці духоўных і матэрыяльных рэчаў – гэта ўжо сацыяльны дадатак да кантракту.

«Сацыяльны кантракт» мы як раз і назіраем: у краіне ёсьць магчымасьць зарабіць, прынамсі, на жыцьцё, акрамя таго улады «даюць нам права» нават на бізнэсоўскую дзейнасьць, мы маем права ствараць асабістыя бізнэсы.

Але пры гэтым вызначаюцца рамкі ў іншых сферах жыцця.

«Тебе что-то не нравится? Тебе дают заработать – работай и не вякай»

«На*уя мне мова – она денег не приносит».

«Ой, эти змагары и мовная интеллигенция – безденежные лузеры и ничтожество, шли бы лучше работать».

Мы ўвачавідкі назіраем прыклад дзейнасьці фаўстаўскага Мефістофеля.

Клясыка ёсьць клясыка.

У выніку ў соцыюме існуе (а падчас – пануе) другі клясычны вобраз – вобраз булгакаўскага Шарыкава. Які ўжо ня толькі той нявыхаваны алкаш. Зараз шарыкавы ўжо дараслі да даволі гламурнага стану. З адукаванасьцю, грашыма, упакованасьцю, задавальненьнем жыцьцём.

Але з той жа бездухоўнасьцю, абмежаванасьцю, эгаістычнасьцю, зайдрайсьцю.
Якім не патрэбна ўсё што «нагружае», калі яно пры гэтым не дае асабістай выгоды, пляваць на тое, што не чапае, і гучна абураюцца, калі зачапіла, лічаць халяву нормай жыцьця і абураюцца, калі яе адбіраюць.

Блішч і Чудзенцоў (калі вы ў тэме) – яркі іх прыклад.

Яны задаволеныя тым, што дзяржава дае магчымасьць зарабляць. І гэта ня толькі лічыцца дастаковым, а нават узводзіцца ў ранг міласьцей ад дзяржавы.

Адначасова культывуецца думка, што калі «придут к власти змагары», гэтай міласьці ўжо ня будзе.

Вось мы болш-меньш добра (з улікам пакупной здольнасьці) зарабляем.  Магчымасьць ёсьць, сапраўды. Толькі ціха сядзі і ня высоўвайся. Змагарства пры гэтым грошаў не дадае, а нават наадварот.

Чарка, шкварка, іншамарка.

Ах нацыя, ах культура, ах гісторыя, ах спадчына, ах Радзіма… Гы-гы-гы, бу-га-га.

Вось толькі на вуліцах твары як хмары.

Але здавалася б…

Але, што ёсьць – тое ёсьць, і з гэтым прыйдзеца мець справу, лічыцца з гэтым, карэктаваць свае рухі.