Не так ужо даўно на староках Еўрарадыё была апублікавана інтэрвія з кіраўніком «Беларускай» федэрацыі хакея… Аб чым жа гутарка:

Аказваецца, рэгламент чэмпіянату Беларусі па хакеі забараняе пісаць на форме гульцоў па-беларуску. <…> Вывучаемючы дзейны рэгламент чэмпіянату Беларусі і сапраўды натыкаемся на артыкул № 6, дзе апроч іншага напісана: «швэдар хакеіста павінен мець эмблему клуба, нумар і прозвішча на расійскай мове». То бок беларуская мова ў нацыянальным хакейным чэмпіянаце фактычна забароненая.

<…> 
Я. Ворсін:
— У нас сёння ведаеце колькі думак! Адзін адно кажа, заўтра гучыць іншая думка. Дык што, мы на ўсіх будзем арыентавацца?
<…>

Не: мы будзем рынтавацца толькі на думкі Ляксандра Рыгорвіча, толькі ён заўжды трымае слова! Не, хутчэй, — ВЫ трымаеце яго словы: як ён скажа так жа і будзе; скажа «Федэрацыі змяніць рэгламент!» і — будзе ўсё чыкі-пукі, нават не горш а лепей, гэта ж вам не Канстытуцыю ў парламенце перапісваць… Чаму ж так? Бо вы, як тыя дзеткі малыя неразумныя, што без рукі бацькавай крэпкай ні кроку ступіць ні галавой сваёй падумаць не здольныя, хоць як — усё вас трымаць моцна трэба, ды накіроўваць, у бок правільны. А-то вось як бацька памрэ ці куды так падзенецца? Куды ж ВЫ тады, дзеніціся-та, з гэтай вашай падлёднай лодкі: нікому не патрэбныя ды ні на што не ўгодныя? Бяда толькі — не гуляў калі ў хакей Бацька той ваш, і таму ніколі рэгламент, мабыць, той у вочы і не бачыў і бачыць не захоча: ці пішы ці крычы ці яшчэ што хо’ш… А навошта яму нейкімі дурнымі справамі ды пытаннямі галаву забіваць?? Пісарчукі тыя, і ахоўнікі розныя, што на вушы пісьмы прыходзячыя яму нашэптваюць і адказы прыгожыя пішуць, ці проста так передаюць, гоманам, дадуць адказ свой без удзела яго і ўчасція суперправільнага. А то як галава яго дурной стане, ад пісем такіх непатрэбных і жудасных, як жа ён на дарогу правільную шлях паказваць будзе розумам сваім незатуманеным? Тады ніяк. Вось і прыйшлі да таго з чаго пачалі, да самога да пачатку: трэба пакінуць усё так як ёсць, і не дурыць галовы: нікому, ні пытаннямі сваімі незразумелымі, ні пісьмамі. 

Вось толькі ёсць адна такая штука, што: ад выкарыстання той ці якой іншай але беларускай мовы — было б лепей усім! УСІМ, але не акупантам з іх калабарантамі непрыгожымі… Вось так і жывем.

Ой, Масква — а я цябе ведаю!