Дожинки шагают по планете… Прызнаюся, ня думаў, што пра такія «зямныя» рэчы тады пісалася адкрыта.

Падзяка земляробам

 Як штогод, так і сёлета, у Спартовым Палацы ў Бэрліне 4.Х. адбылася вялікая маніфэстацыя ў чэсьць «Дажынак» у Нямеччыне, у якой прыймала ўдзел каля 20000 сяброў партыі, многа сялян і зямельных работнікаў.

Урачыстасьць была адчынена гасп. Сакратаром Баке, які ў сваей прамове, між іншым, сказаў што нязвычайна суровая мінулая зіма вымаразіла вялікія абшары засеянага восеньню збожжа, дзеля чаго сяляне былі змушаны сёлета вясной адпахаць гэтыя абшары нанова.

Пасьля ўзяў слова райхсмаршал Гэрман Гёрынг, які ў сваей прамове зацеміў, што праз усе тры гады вайны ўраджай у Нямеччыне быў неасабліва добры, аднак прахарчаваньне народу пры ўвядзеньні некаторых абмяжаваньняў было запэўнена. Цяпер, дзякуючы адвазе нямецкага жаўнера й геніяльнасьці Павадыра, здабыты найураджайнейшыя абшары Эўропы. Будзе зроблена ўсё, каб прахарчаваньне народу палепшыць. Усход будзе перабудаваны й рэарганізаваны і ўжо ў наступным годзе народ пабачыць, што зрабілі нашыя жаўнеры. Народ пазнае тады, як неабходнай была гэтая вайна, бо ў так страшэннай цеснаце ён ня мог-бы далей жыць. Таму Павадыр і яго жаўнеры гэтую цеснату разарвалі…

«Раніца» ад 11 кастрычніка 1942 г.