Гэта падаецца неверагодным: у амерыканскім штаце Massachusetts захавалася некалькі дзесяткаў драўляных дамоў, узрост якіх сягае больш чым тры сотні гадоў!

Захаванне архітэктурна-культурнай спадчыны ў гэтым краі лічыцца справай гонару не толькі для дзяржавы, але і звычайных грамадзянаў. Для амерыканца з’яўляецца звычайнаю справаю жыць у старым драўляным домы, узрост якога можа сягаць больш чым сто гадоў.  У нас жа падобнага разраду жыллё аўтаматам падпадае пад катэгорыю «клоповник», або «рухлядь».

Гарадзенскі Новы Свет і шматлікія драўляныя домікі ў цэнтры Гародні, як і іншых гарадоў нашай сінявокай, могуць толькі пазайздросциць таму, як аберагаюцца драўляныя домікі ў ЗША.

Ніжэй хачу паказаць падборку найбольш прыгожых дамоў 17 с.

Болей фота ТУТ.