З Людмілай палядзелі фільм Учыцеля “Дзённік ягонай жонкі” пра жыццё Буніна ў эміграцыі.

Фільм павучальны— нават Нобелеўскаму лаўрэату няма чаго ў старасці бегаць за маладымі дзеўкамі, бо ўсё скончыцца тым, што свае новыя творы будзеш чытаць сабаку, прынесенаму з вуліцы: “Адной сучкай дома болей ці меней—усё роўна…”. Ад таго, што ў фільме не прагучала аніводнага верша Буніна, я знайшоў томік паэта і мы з Людай пачыталі ягоныя вершы ўслух адзін аднаму. Хацелі пачытаць і вершы, напісаныя ў эміграцыі, але ў кніжцы, якая выйшла ў Маскве ў 1986 годзе пасля твораў, якія пазначаны 1927 годам адразу ідуць творы за 1947 год…