Усе ведаюць пра нацыянальную беларускую сімволіку, бел-чырвона-белы сцяг і пра герб «Пагоня». Што тычыцца сцяга, то арыгінальнае спалучэнне колераў стала шырока вядомае ў пачатку 20 стагоддзя, калі Іван Луцкевіч і яго брат Антон сталі яго прапагандаваць.

У 1909-1912 гг. бел-чырвона-белыя стужкі выкарыстоўваюць студэнты беларусы ў Санкт-Пецярбургу. Таксама на іконе святога Язафата Кунцэвіча, ушанаванага уніяцкай царквой, на яго адзенні намаляваны бел-чырвона-белыя палосы, якія сімвалізуюць душу чалавека (белы) і кроў Ісуса на ёй (чырвоны). На думку некаторых спецыялістаў, бел-чырвона-белыя колеры могуць адбывацца ад трохкутных сцяжкоў на піках польска-літоўскай кавалерыі, якія былі белымі з чырвоным крыжам Святога Георгія (прамы чырвоны крыж на белым палотнішча), якія можна ўбачыць на карціне XVI стагоддзя, якая паказвае бітву пад Оршай у 1514 годзе. І вядома ж, бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным ў БНР. Тады таксама разглядаўся бел-чырвона-чорны сцяг (дзе чорны колер сімвалізаваў беларускую зямлю, сімвал ахвярнасці і вернасці нацыянальным ідэалам) і чырвона-бела-чырвоны.

Бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным ў Беларусі з 1991 па 1995 гады. Пасля 1995 года ён стаў асацыявацца з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, таму ў цяперашняе час ён негалосна забаронены. Белы і чырвоны колер з’яўляюцца нацыянальнымі для беларускага народа і яго продкаў, і з гэтым ніхто не паспрачаецца (ёсць меркаванне, што гэтыя колеры прыйшлі да нас ад Польшчы яшчэ ў часы ВКЛ).

Ну, са сцягам ўсё зразумела, у Беларусі ён негалосна пад забаронай, а вось герб «Пагоня» — не. Хоць калі груба сказаць «адной полі ягады». Але чаму сцяг пад забаронай, а герб не? Пагоню ж таксама разам з бел-чырвона-белым сцягам выкарыстоўвалі беларускія калабаранты часоў ВАВ. І калі браць пад увагу, што цяперашнюю ўладу проста верне ад усяго беларускага, то чаму жывая Пагоня? У 2000-х герб «Пагоня» быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. І гэта быў сапраўднае свята ў нацыянальна арыентаванага насельніцтва. На дадзены момант у Беларусі Пагоня прысутнічае на гербе Рэчыцы, Магілёва, Верхнядзвінска, Лепеля, Віцебскай і Магілёўскай вобласці. Цікавае супадзенне, ўсе геаграфічныя месцы з Пагоняй размешчаны ва ўсходняй Беларусі, за выключэннем Лепеля (ён на поўначы Віцебскай вобласці). Але летапісная (гістарычная) Літва (не блытаць з сучаснай Рэспублікай Летува) гэта частка сучаснай Гродзенскай вобласці (па традыцыйнай версіі тапонім «Літва» адносіцца да тэрыторый Гарадзеншчыны і Віленшчыны). Хаця пералічаныя суб’екты мелі Пагоню на гербах яшчэ ў той час, калі былі ў складзе Расійскай Імперыі.

Але самае цікавае тое, што Пагоня намаляваная на гербах Падляскага ваяводства і Бяльского павета ва ўсходняй Польшчы, на гербах расійскіх гарадоў Невель і Себеж ў Пскоўскай вобласці, а таксама горада Вележ Смаленскай вобласці. Тут усё ясна, гэта этнічныя тэрыторыі беларусаў. Толькі так можна растлумачыць Пагоню на іх гербах.

Сучасны латвійскі горад Даўгаўпілс, раней называўся Дзвінск. Паводле Андрусаўскага перамір’я (1667 год) горад увайшоў у склад ВКЛ. Па выніках першага падзелу Рэчы Паспалітай быў уключаны ў 1772 годзе ў склад Пскоўскай губерні Расійскай імперыі. У 1918 годзе ўвайшоў у склад БНР. У 1919 годзе Дзвінск знаходзіўся ў складзе БССР. 11 жніўня 1920 расійскія бальшавікі аддалі яго Латвіі. Герб Пагоню нараўне з двухгаловым арлом меў з 1781 па 1920 гг. Хоць да 1781 горад меў герб «Елита».

Адметна і тое, што ў сучаснай Беларусі крыж на шчыце ваяра на Пагоні застаўся літоўскі, а не ва ўгоду РПЦ перамаляваны на праваслаўны, як гэта рабілі расійскія ўлады пасля акупацыі зямель ВКЛ.

Друкуецца паводле аўтарскага перакладу.