Выпадкова зайшоўся ў «Сувенірную лаўку», што на праспекце Францішка Скарыны, і нечакана выявіў для сябе рэч, абсалютна вартую ўвагі тых, хто цікавіцца гісторыяй Полацка.

Невялікі фотальбомчык «Полотчина глазами оккупантов 1941-1942 гг.: Фотографии из фронтовых фотоальбомов немецких солдат» (Полацк, 2011) стаў мне шчырым адкрыцьцём. 118 фотаздымкаў зь нямецкіх інтэрнэт-аукцыёнаў і даволі добрай якасьці, што былі зробленыя салдатамі вермахта, зафіксавалі пераважна ліпень 1941: пераправа немцаў цераз Дзьвіну, разьбітыя савецкія самалёты на полацкім аэрадроме, храмы, на той час цалёхенькія, але зруйнаваныя бальшавікамі ўжо пасьля вайны,полацкія вулкі, месьцічы з суворымі, трывожнымі тварамі, вёскі і мястэчкі Полаччыны…

І ўсе цікавосткі менш чым за 2 бакса. Купіў. Цяпер разглядаю з вялікай цікавасьцю..