Чытаю “Дзеяслоў” №55. Параніўся сэрцам і душой аб шчырасць Алеся Чобата, у якога ўзяў інтэрв’ю Андрэй Масквін.

На пытанне “Як жыве паэт Алесь Чобат цяпер?” паэт адказаў: “ Калі мне было 12 гадоў, бацька выбіў мне левае вока. Які ж пасля гэтага ён бацька? А цяпер я вымушаны жыць з ім пад адной страхой. Добра яшчэ, што адзін аднаго не пазабівалі. Час ад часу ён выклікае міліцыю, у якой дарэчы працуюць палякі. Калі яны прыходзяць да мяне, я ім паказваю часопіс “Наша Вера”, у якім ёсць мой верш, прысвечаны Яну Паўлу ІІ. І яны спакойна сыходзяць. Я калека, а калека жыве, як атрымліваецца. Гэта толькі чалавек жыве, як умее…”