Сябры! Амаль усю восень доўжыўся конкурс перакладу са славянскіх моваў «Ператвор», які абвясціла нашая ініцыятыўная група «Kate&Osia» і інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСвет».

А пасля амаль два месяцы журы (у складзе: Лявон Баршчэўскі, Марына Шода, Вераніка Бяльковіч, Алена Лянкевіч, Марыя Мартысевіч і я, Сматрычэнка) чытала безліч электронных старонак, якія даслалі на конкурс блізу 50 удзельнікаў.

Парадавала тое, што творы абсалютна ўсіх прапанаваных аўтараў, нават тых, што пішуць на досыць рэдкіх у нас мовах, перакладала ад трох (і больш) перакладчыкаў. А сярод тых, хто перакладаў з польскай, украінскай ці рускай, канкурэнцыя ўвогуле была надзвычай высокай. Трэба адзначыць, што журы было цалкам бесстароннім, бо добрая душа конкурса Юля Цімафеева парупілася як след зашыфраваць усіх удзельнікаў: такім чынам, журы ацэньвала проста парадкавыя нумары, каб толькі сёння даведацца разам з усімі, хто ж за тымі нумарамі хаваўся. Мне пашчасціла трошкі больш: я даведаўся гэта на пару гадзін раней, і цяпер гатовы падзяліцца навіной з усімі.

Дыпломам І ступені ганаруюцца (у алфавітным парадку):

Ганна Гараніна (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай, Войцеха Кучока і Тані Малярчук);

Алена Карп (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай);

Святлана Рогач (за пераклад апавяданняў Вацлава Панкаўчына, Яны Бэнявай, Наташы Гэркэ, Войцеха Кучока, Яна Балабана).

Дыпломам ІІ ступені ганаруюцца:

Таццяна Абдулхакава (за пераклад апавяданняў Вацлава Панкаўчына);

Таццяна Анікеенка (за пераклад апавяданняў Тані Малярчук, Алека Папова і Кірыла Дубоўскага);

Наталля Зенька (за пераклад апавяданняў Тані Малярчук);

Надзея Кіслая (за пераклад апавяданняў Тані Малярчук і Алега Шынкарэнкі);

Франц Корзун (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай);

Мікола Сянкевіч (за пераклад апавяданняў Тані Малярчук);

Анка Упала (за пераклад апавядання Тані Малярчук).

Выніковая вечарына з узнагароджаннем пераможцаў, выступамі сябраў журы і прыемнымі сюрпрызамі адбудзецца ў чацвер 19 студзеня а 19.00 у кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а).

Выбраныя пераклады ўсіх трох дыпламантак І ступені з’явяцца ў наступным нумары інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» (на пачатку сакавіка).

Апрача таго, у трохі далейшай перспектыве па выніках конкурса да друку будзе падрыхтаваны зборнік, у які ўвойдуць асобныя пераклады вышэйпералічаных дыпламантаў + наступных удзельнікаў конкурса: Сяргей Балахонаў, Марына Бахорына, Наталля Бацян, Настасся Баярскіх, Ірына Блоцкая, Святлана Богуш, Вольга Будзько, Мар’яна Вясінская, Кацярына Гусянкова, Вікторыя Дудзінская, Алег Кавалёнак, Юля Камбалава, Ганна Каронта, Ганна Карповіч, Андрэй Касцюкевіч, Лаў Ліра, Мікіта Лысаваты, Наталля Мацюшэўская, Ірына Новік, Ганна Рудак, Яўген Салейчук, Карына Хацкевіч, Зміцер Цярэнцеў, Ганна Чакур, Антаніна Якубік.

Усім вялізны дзякуй, не кідайце перакладаць! І чакаем вас на вечарыне!