Пан Дзермант па старой завядзёнцы
троліць усялякіх дэмакратычных і ўражлівых асобаў, а мне ў сувязі з развагамі пра «эўрапейцаў у 1941 годзе» ўспомніўся адзін з самых клясных эпізодаў маёй колішняй практыкі ў слаўным месьце Мір.

Карацей, ваыдатны, сапраўдны беларускі дзед, які, дарэчы, захоўвае ў хляве бюст Леніна, бо нельга, каб помнікі разубраць, але пры гэтым не шкадуе цёплага слова пры ўзгадцы камуністаў і адабраных гектараў у 1948-49-м гадох.

Карацей, пытаюся ў дзеда пра пасьляваенныя часы, пачынаю з вяртаньня чырвоных (дыялёг прыблізна такі):

— А помніце, як немцы адступалі?

— Як жа! (я пішу сабе — L.) Беглі, хто як, бяз ладу, зброю кідалі, знакі адрозьненьня зрывалі, пагоны, вопрату адбіралі хто мог цывільную, асабліва афіцэры баяліся ды адбіралі, ровары кралі, коней у нас кралі, мы, хлопцы, хадзілі коней у лес хаваць… (я ківаю і бяз задняй думкі працягваю пісаць — L.) Беглі ў сваю Маскоўшчыну… (у мяне паходу кагнітыўны дысананс, але бяру сябе ў рукі, разумею, што другі раз ён такога не распавядзе, запісваю — L.) А потым прыйшлі немцы — адразу бачна: ЦЫВІЛІЗА-А-АЦЫЯ. Танцы нам зрабілі… (паказвае рукой у бок пляцу ў цэнтры) У кожнага жаўнера гэты… флакончык з адэкалонам. Нармальня людзі, ня тое, што гэтыя…