Не ўсе ведаюць, што ў 1918 годзе ў Летуве формай дзяржаўнага ладу афіцыйна была канстытуцыйная манархія. На каралеўскі трон вырашана было запрасіць нямецкага прынца і ваеннага Вільгельма фон Ураха, які павінен быў каранавацца пад тронным імем Міндоўг II. Але пасля доўгіх спрэчак ва ўрадзе 2 лістападзе 1918 запрашэнне Вільгельму было адклікана, а манархія скасаваная.

Пасля таго як 11 ліпеня 1918 г. Летувіская тарыба (орган улады) прыняла рэзалюцыю, якая абвясціла Летуву (германскія акупацыйныя ўлады дазволілі правесці канферэнцыю ў Вільні (верасень 1917), у ходзе якой быў абраны Савет Летувы (Тарыба), які пачаў сваю дзейнасць у мэтах стварэння Летувіскай дзяржавы) канстытуцыйнай манархіяй, былі прыняты ўмовы для будучага манарха: ён абавязкова павінен быў быць каталіком і валодаць летувіская мовай, ці абавязкова яе выўчыць; ён абавязваўся кіраваць краінай толькі ў згодзе з парламентам і міністрамі; кароль павінен быў выконваць канстытуцыю, абараняць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Летувы, павінен быў валодаць верацярпімасцю; кароль павінен быў пераехаць у Летуву са сваёй сям’ёй (Вільгельм так ніколі і не пабываў у сваім каралеўстве).

Пачаліся пошукі будучага манарха. Суседнія дзяржавы таксама прапаноўвалі сваіх прэтэндэнтаў.

Германскі імператар Вільгельм заяўляў, што жадае аб’яднаць Прусію і Летуву асабістай уніяй пад сваім кіраўніцтвам. У якасці альтэрнатывы прапаноўваў у летувіскія каралі малодшага сына Яўхіма. Каралеўства Саксонія прапаноўвала прынцы Фрыдрыха Крысціяна. Саксонцы спрабавалі гістарычна абгрунтаваць свой варыянт і ўспаміналі, што саксонскія курфюрсты Аўгуст Моцны і Аўгуст III у 1696 — 1763 былі і вялікімі князямі Літоўскімі.

Але летувісы жадалі стварыць незалежную дзяржаву, і таму вырашылі абраць уласнага кандыдата ў каралі. 4 чэрвеня 1918 яны адправілі запрашэнне нямецкаму вайскоўцу і прынцу з Вюртэмбергскага Каралеўства Вільгельму фон Ураху. 12 жніўня Вільгельм фон Урах атрымаў афіцыйнае запрашэнне на пасаду.

Але ў Савете Летувы не было адзінага меркавання наконт манархіі. Былі і тыя, якія выступалі супраць. Адным з аргументаў праціўнікаў манархіі было тое, што такі лад супярэчыць палажэнням, прынятым на Віленскай канферэнцыі. Нямецкія ўлады таксама паставіліся адмоўна да выбару тарыба, і патрабавалі, каб Летува выконвала свае дамоўленасці па снежаньскай дэкларацыі 1917 года (11 снежня 1917 чальцы тарыба падпісалі дэкларацыю, па якой жадалі бачыць Летуву ў цесным і пастаянным саюзе з Германіяй). Таксама адной з прычын незадаволеннасці нямецкіх ўладаў (чые войскі тады займалі краіну) паслужыла тое, што каралём стаў не прадстаўнік дынастыі Гогенцолернаў.

Летувіскія ўлады рабілі ўсё, каб у немцаў не было звестак пра магчымага караля. Дайшло да таго, што на месяц зачынілі газету «Lietuvos aidas» (Рэха Летувы) за навіну пра караля.

Пасля паразы Германіі ў вайне, улады Летувы вырашылі сфарміраваць новы урад. Пасля доўгіх спрэчак вырашана было зрабіць Летуву рэспублікай. Запрашэнне да Вільгельма было адклікана. Каралеўства Летува перастала існаваць.

Пры напісанні артыкула, абапіраўся на некаторыя крыніцы з інтэрнэту, у прыватнасці на летувіскія сайты па гісторыі Летувы.