У кнігарні «Светач» знайшоў цікавы аддзел, дзе ляжаць кніжкі беларускіх выдавецтваў, якія не карыстаюцца попытам.

Там так і напісана: «Стоп! Кнігі беларускіх выдавецтваў. Выстава-распрадажа!» Ну цікава ж паглядзець, што можна купіць амаль за дарма, таму пайшоў вывучаць асартымент. І тут гляжу — кнігі таварыша Мікалая Чаргінца! Што ж, давайце прыцэнімся, колькі каштуе творчасць старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі:

Яй-яй! «Тайна авальнага кабінету» — ўсяго толькі 3450 рублёў (або 42 цэнты, калі лічыць па Нацбанку)! Няўжо такі неліквід? Куды глядзіць масавы чытач? Глядзім далей:

Кніжка «Вам — заданне»  — ужо даражэй, цэлых 10400 рублёў (1 долар і 24 цэнты па курсе Нацбанка). На жаль, год выдання не паглядзеў, але сама кніжка выглядае больш новай — таму, відаць, і каштуе даражэй. Прынамсі, пакуль.

Шчыра кажучы, хацеў спачатку купіць «Тайну авальнага кабінету». Трэба ж азнаеміцца з гэтым тэкстам Чаргінца, які так рэкламаваў Ліпковіч. Але потым паклаў кніжку Мікалая Іванавіча на месца, бо падумаў, што для мяне больш карысна будзе 3450 рублёў інвеставаць ў набыццё сасіскі ў цесце…