Для мяне ўсё больш відавочным ёсць тое, што «балцкі» і «літвінскі» дыскурс у нас усё далей заходзіць у тупік.

Яго найбольш растыражываныя адмены фактычна ператварыліся ў хімеры: антылітоўскі літвінізм і рускамоўны антырускі нацыяналізм.

Пачынае з’яўляцца сумнеўны калябалцкі эзатэрызм, якога, дарэчы, у Літве багата. Адэпты ўсяго гэтага трызняць беларускімі танкамі ў Вільні, гістарычным рэваншызмам, працістаўляюць «заходніх» балтаў-беларусаў «усходнім» — літоўцам, выводзяць літву з люцічаў і г.д. Гэтая лухта настолькі затлумлівае галовы, што ажно самому хочацца трымацца ад ўсяго гэтага падалей. Прычым гэта вельмі далёка ад таго, што закладалася «бацькамі-заснавальнікамі». Той жа Уладзімір Тапароў, яки казаў пра балтыйскі пласт рускай гісторыі, вельмі тонка адчуваў дыялектыку ды ўзаемапрынікненне балцкага і славянскага, літвы і русі ды не займаўся недарэчнымі процістаўленнямі. Хаця, трэба чакаць, што з часам тая маса лухты сама сыйдзе ў нябыт, як было ў нас з дылетанцкім «фіна-вугрызмам» Ласкова у пачатку 90-х.