Мала хто ведае аб тым, што яшчэ ў снежні 1939 года ў нефармальнай сталіцы Заходняй Беларусі Беластоку быў пастаўлены помнік “непераможнай чырвонай арміі, якая вызваліла беларусаў з-пад іга белапольскіх памешчыкаў і капіталістаў».

Аўтарам гэтага манументу стаў малады скульптар, прозвішча якога было Рапапорт. Фігура чырвонаармейца ў “халхінголцы” сімвалізавала мужныя войскі першай дзяржавы рабочых і сялян. За фігурай салдата РСЧА быў абеліск з чырвонага граніту на якім былі прымацаваны серп і молат, а таксама напіс “Няхай жыве Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія”.

Аб аткрыцці новага помніку ў цэнтры Беластоку пісалі савецкія перыядычныя выданні, а газета «Известия» нават змясціла здымак помніку.

…Праз два гады, у 1941 годзе ў Беластоку былі ўжо іншыя ўлады. Хутчэй за ўсё немцы знішчылі савецкі помнік. Аднак не выключана, што ім дапамагала мясцовае насельніцтва, палякі і беларусы, якія за два гады савецкай улады пазналі, што такое жыць у “брацкай сям’і савецкіх народаў”.