Наступ ідзе па ўсіх франтах. Сацыягуманітарны сектар НАН хочуць па сутнасці знішчыць. Сацыёлагам, філосафам, філолагам яшчэ з пачатку года абяцалі хуткую смерць да пачатку восені.

Радзькоў: Ну навошта нам Інстытут філасофіі?

Адукацыю таксама вырашылі дабіць шляхам выразання ўсяго «лішняга і непатрэбнага» – ад асобных курсаў па логіцы, філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, паліталогіі, тэорыі дзяржавы і права пазбаўляюцца (этыку, эстэтыку, рэлігіязнаўства і культуралогію выкінулі з праграм няпрофільных спецыяльнасцей яшчэ гадоў 8 таму). Наколькі я ведаю са словаў выкладчыкаў, плануецца нешта накшталт аднаго агульнага курсу грамадазнаўства для ВНУ.

Большасць ВНУ з верасня пяройдуць на чатырохгадовы тэрмін навучання

Новая канцэпцыя выкладання сацыяльна-гуманітарнага блока ўжо прынята. Яна прадугледжвае памяншэнне колькасці аўдыторных гадзін, павелічэнне самастойнай працы студэнтаў, выключэнне дублявання дысцыплін, якія праходзяць у агульнаадукацыйных установах.

Пры тым, што ў рэальнасці ўзровень нашых сацыягуманітарных даследаванняў і ўзровень ВНУ і без таго даўно не фантан – тут ужо вырашылі ліквідаваць нават саму памяць аб гэтай сферы навукі …


Чытайце таксама: Якія гуманітарныя дысцыпліны выкінуць з ВНУ?