Прызнаюся, што ўжо некалькі гадоў я збіраю дзіцячыя кнігі — у асноўным, беларускамоўныя. Для будучых нашчадкаў :) І сам іх з задавальненнем чытаю, гляджу.

Таму хачу ўсім парэкамендаваць кнігу Анатоля Бутэвіча «Перуновага племені дзеці» з цудоўнымі ілюстрацыямі Паўла Татарнікава.

Так, можна пакрытыкаваць «пантэон», які там прапануецца, адсутнасць падання пра князя Бая або дзіўны тып дуды на малюнку, але агульнае ўражанне прыемнае. У дзяцячым веку вельмі важна ў адпаведны час атрымаць нейкую незвычайную эмоцыю, уражанне, асабліва калі ідзецца пра далучэнне да Традыцыі ў гарадскіх умовах. Ведаю па сабе. Здаецца, гэтая кніга можа тут быць вельмі карыснай. Калі ўбачыце ў кнігарнях, абавязкова набудзьце для сваіх дзяцей.

P. S. Выявы Ярылы і Св. Юр’і там душэўныя :) Праўда, усё адно гэта субстытуты Грымотніка :)

kryviec.livejournal.com