На Беларусі ізноў гучаць выбухі. Гэтым разам у Гомелі.
Уголовное дело возбуждено по признакам преступления, состав которого предусмотрен ч.1 ст.290 УК Беларуси (угроза актом терроризма). Основанием для возбуждения уголовного дела явился факт приведения в действие 19 апреля 2012 года в 13:58 самодельного устройства для осуществления действий террористической направленности в торговом зале одного из магазинов в центральной части Гомеля

Інфармацыя з’явілася толькі праз 3 дні пасьля выбуху. Агучыў яе КДБ. Галоўная версія – крымінальныя разборкі. Але насцярожвае іншы факт. 19 красавіка менавіта ў Гомелі К– Б праводзіў антытэрарыстычныя вучэнні.

Основной целью мероприятия является выработка оптимальной модели задействования сил и средств государственных органов, эффективного алгоритма принятия управленческих решений и организации взаимодействия областных подразделений министерств и ведомств Беларуси при возникновении террористической угрозы, по её предупреждению и локализации возможных последствий.

З размешчанага на старонцы КДБ прэс-рэліза можна зразумець, што ён з’явіўся раней за 19 красавіка. Такім чынам выбух у гэты дзень у мейсцы, дзе было абвешчана пра антытэррарыстычныя вучэнні, выглядае як свядомы выклікі.

У вышук аб’яўленыя два маладыя чалавекі ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў. Тут між волі ўзгадаеш Кавалёва і Канавалава. Кажаце, расстралялі менавіта тых, хто ўзрываў мінскае метро?

Ну-ну.