У інтэрнеце знайшоў некалькі здымкаў часоў нямецкай акупацыі Бабруйска. Некалькі фота зроблена на нямецкіх вайсковых могілках, якія знаходзіліся ў цэнтры горада.

На іншым здымку мы можам убачыць нейкія ўрачыстасці 1 мая 1944 г. На трыбуне можна ўбачыць выяву Георгіеўскага крыжа. Падаецца, што ў “свяце” удзельнічалі салдаты Рускага вызваленчага войска (РОА).

Асаблівую цікавасць уяўляе здымак паліцыянтаў з Бабруйску. На зваротным баку здымку яны не пазначалі свае прозвішчы, мабыць баяліся расплаты за сваю дзейнасць. А дзейнасць, улічваючы калабаранцкія ўзнагароды, была “актыўнай”.

Увогуле, у гісторыі нямецкай акупацыі Бабруйска яшчэ шмат не вывучаных аспектаў, якія чакаюць свайго даследчыка.