Кастусю Акулу.

 

Пісаць табе, зямляча, найлепш на амэрыканскім кантынэнце, калі тыя пра каго ты пішаш спакойна сьпяць. Затое тады, калі сьпіш ты, нягледзячы на тое, што ім трэба прачынацца, мыцца, піць гарбату, ісьці або ехаць на працу, выконваць розныя іншыя свае абавязкі, яны яшчэ пасьпяваюць адведваць цябе ў тваіх снах. А калі ты прачынаешся, у іх тады трохі за поўдзень, то ўсё сасьнёнае ты чыста запісваеш на паперы. І цябе не пераймае тое, што ты тут яшчэ ўсё пішаш, а яны там ужо ізноў паснулі. Ты лепш за іншых усьведамляеш, што такое кола часу.