Прапануем вашай увазе рэканструкцыю песень беларускіх нацыяналістаў часоў Другой сусветнай вайны. Песні саспяваны без суправаджэння згодна з арыгінальнымі нотамі і тэкстамі.


Папераджаем, што мы не прафесійныя спевакі; зрэшты, гэта набліжае якасць выканання да той, якой можна было б чакаць ад звычайных маладых беларусаў у жыццёвых абставінах.

Большасць прадстаўленых песень былі напісаны ў межах дзейнасці Саюза беларускай моладзі (СБМ) ― моладзевага патрыятычнага задзіночання, створанага з дазволу нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў 1943 г. ўлетку. К часу вяртання Чырвонай арміі на Беларусь у СБМ налічвалася некалькі дзясяткаў тысяч хлапцоў і дзяўчат. Гэта моладзь, што марыла разам з бацькамі годна жыць у роднай краіне, у справядлівай нацыянальнай дзяржаве, а ня ў лагеры марксізму, «ураўнілаўкі», «дыктатуры пралетарыяту» і «класавай барацьбы» пад чырвоным сцягам з сярпом ды молатам. На жаль, для большасці з іх мара ня спраўдзілася…

Наколькі актуальнымі з’яўляюцца гэтыя песні цяпер?

Трэба прызнаць, што ў тэкстах там-сям прысутнічаюць непатрэбныя на сёння перажыткі нацыяналізму нявольніцкага рэакцыйнага тыпу ― а менавіта вобраз сябе як ахвяр прыгнёту, а таксама варожасць да суседніх народаў.

Тым ня менш, гэтыя перажыткі праяўлены ня вельмі моцна і не засланяюць тое добрае, што мы можам узяць з гэтых песень. А менавіта ― настрой гатовасці да барацьбы, ваяўнічую бадзёрасць, шанаванне і вернасць свайму краю і народу. Сёння наша Беларусь ― усё яшчэ монаэтнічная краіна, у якой яшчэ ня ўся нацыянальная ўласнасць распрададзена і раскрадзена, а народная свядомасць усё яшчэ супраціўляецца фрэйда-марксісцкай антыкультуры і глабалісцкім «агульначалавечым каштоўнасцям», ― наша Беларусь стаіць косткай у горле як для Захаду, так і для маскоўскага алігархату. Таму любое мастацтва ў нацыянальным духу ― то дабро для яе і дапамога ёй.

Трэба зазначыць таксама, што к часу Другой сусветнай у беларускую нацыянальную ідэалогію ўжо прыйшла крывіцкая ідэя, што праявілася і ў тэкстах песень. У нашыя дні, на мяжы XX і XXI стст., разуменне крывічоў як асноўных продкаў цяперашніх беларусаў і дзядоўская, дахрысціянская карціна свету леглі ў падмурак найбольш цэласнага і абгрунтаванага дагэтуль ― «крывіцкага» ― праекту нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Запісы песень зроблены з просьбы і дзеля патрэбаў суполкі па рэканструкцыі Другой сусветнай вайны. Тым ня менш, яны могуць быць цікавыя ўсім, хто лічыць гэты край родным. Таксама, у звязку з тым, што на наступны, 2013 год прыпадаюць 70-ыя ўгодкі заснавання Саюза беларускай моладзі, мы можам меркаваць, што камусьці з нацыянальна-арыентаваных музыкаў падасца добрай ідэя стварэння і запісу годных сучасных апрацовак прадстаўленых песень. Такім чынам, калі ўзнікне патрэба, звяртайцеся да нас па ноты і тэксты гэтых і іншых твораў — пішыце ў прыватныя паведамленні, каментары або на скрыню sbm на пошце lavabit.com.

слухаць песні тут