Сын Косця Ахроменка на занятках па “Гісторыі Беларусі”. Першы курс Беларускай Акадэміі Музыкі, сам там вучыўся. Заняткі праходзяць у аўдыторыі, дзе ў нас у 1985 годзе праходзіла “Гісторыя КПСС”. Выкладчыцца знаёміцца з першакурснікамі.

 

— Скажите, пожалуйста, а вы откуда? Из Могилева? Очень прятно! А вы? Из Бобруйска! Замечательно! А вы – из Минска! Ну, так мы замляки!

Нарэшце, чарга даходзіць да майго сына.

— Константин Ахроменко, а вы откуда?

— Ведаеце, я з Менску!

Пауза. Выкладчыца чамсці адводзіць вочы.

— Сядайце… Апазіцыя.

Ужо адчуваю, што ў сына будуць там праблемы.