У момант калі пьеш віно,

У момант калі спіш даўно,

Ці ў цябе спатканне будзе

Недзе паміраюць людзі

 

У ціхіх малых гарадах

Ад узброеных салдат,

Дзе ад вогнішчаў бязлюдзьдзе,

Недзе паміраюць людзі

 

І ў няведамых мясцінах,

і ў суседніх нам краінах,

крык апошні сцяўшы ў грудзі,

марна паміраюць людзі.

 

Мусіць кожны выбіраць

За што будзе паміраць.

А за што, ў крыві і брудзе,

Недзе паміраюць людзі?

 

Так далёка ўсё зайшло:

Брат на брата, зло на зло

Дзе анёлаў спеў не чуцен,

страшна паміраюць людзі.

 

Каін прыклад нам падаў,

Калі брата забiваў.

І цяпер за барэль брудзі

Недзе паміраюць людзі.

 

У момант калі спорт глядзіш,

Ці каля калыскі спіш

Кожны твой марудны будзень

Недзе паміраюць людзі

 

Часу вострае пяро крывёю

Падзяліла нас на катаў і ахвяр.

Вызначыўшы наш народ з табою

Як народ-ваяр.

(пераклад J.Brodsky Bosnia tune)