Няма нічога карысней для душы і цела, чым жыць за горадам ці ў весцы: вольна дыхаць, люба слухаць, назіраць прастор наваколля і бясконцы купал неба.

Але ж быць па-за горадам доўга не магчыма! Маё жыццё у горадзе у гучных кроках спазняючагася мінака; у вокнах многапавярховікаў, якія свецяць у начы цеплым ці халодным светам, і маняць ва утульнасць  кватэры; у ранішніх кухонных водарах невядомых мне руплівых гаспадынь; у красавітых рознакаляровых лужынах з адмысловымі фігурамі; у чаканні на прыпынку паміж мігаючымі вагеньчыкамі светлафораў і бязлітасным светам аўтамабільных фараў; у восеньскім лісці, па якім ідзеш як па небазор’ю. Ішоў бы і ішоў …