Не так даўно мой кнігазбор папоўніўся новым выданнем па ваеннай гісторыі Беларусі — выйшаўшай сёлета кнігай Віталя Чырвінскага «Беларусь у войнах. Асобы і падзеі».  Па словах аўтара, які з’яўляецца падпалкоўнікам запасу і ў свой час узначальваў групу арганізацыі ваенна-гістарычнай работы і геральдычнага забеспячэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, усё пачалося з серыі плакатаў для інфармацыйных стэндаў у беларускіх вайсковых частках і падраздзяленнях. Гэта серыя пад назвай «Палкаводцы і военачальнікі зямлі беларускай» выйшла ў 2013 годзе і мела адносна  гучны рэзананс у СМІ.

cd200ab779ebd19baa4012476c1a14d8

Выданне «Беларусь у войнах. Асобы і падзеі» з’яўляецца своеасаблівым працягам таго праекту, толькі гэтым разам ужо ў кніжным фармаце.

Як адзначае аўтар выдання, «дадзеная кніга гэта беларускі ваенна-біяграфічны агляд, у якім здзейснена спроба абагульніць асобныя імёны палкаводцаў, военачальнікаў, ваенных дзеячаў, вынаходнікаў і вучоных; прааналізаваць іх унёсак у развіццё ваеннага майстэрства і ваеннай навукі, асэнсаваць іх значнасць для айчыннай гісторыі, магчыма падштурхнуць знаўцаў і аматараў беларускай ваеннай гісторыі да распрацоўкі новых, больш дасканалых праектаў па гэтай тэматыцы».

Звяртае на сябе ўвагу падбор гістарычных персаналіяў, чые біяграфічныя звесткі змяшчаюцца ў кнізе. Аўтар аддае прыярытэт станоўчым асобам беларускай ваеннай гісторыі. Аднак на старонках кнігі знайшлося месца не толькі ўраджэнцам Беларусі, але й замежнікам, чыя вайсковая дзейнасць пакінула істотны, але зачастую супрацьлеглы, след у гісторыі нашага краю (нарвежскі конунг Эймунд, хан Залатой Арды Тахтамыш, генералісімус Сувораў і інш.). Таксама і сярод герояў-суайчыннікаў, чые біяграфіі змяшчаюцца ў кнізе, сустракаюцца як «героі», так і «антыгероі». Ці проста гістарычныя асобы з даволі пакручастымі і трагічнымі лёсамі. Напрыклад, Яўхім Чапліц, ураджэнец Магілёўшчыны, які пачынаў вайсковую службу ў Рэчы Паспалітай, а раскрыў свой вайсковы талент ужо на службе ў войску Расійскай імперыі. Падчас вайны 1812 г. ён у баі пад Слонімам разбіў сваіх былых суайчыннікаў, якія ў складзе дабраахвотнага коннага палка літоўскай гвардыі ваявалі на баку Напалеона. Або ўзяць малавядомую асобу  Кіпрыяна Крэйца, ураджэнца Гомельшчыны. Пачынаў службу ў каронным войску, быў генерал-ад’ютантам Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасля смерці апошняга перайшоў на службу ў расійскае войска. Герой вайны 1812 года. У 1830-1831 гг. адзначыўся падчас падаўлення паўстання на былых землях ВКЛ і Польшчы. А вось ужо іншы прыклад — Дамінік Геранім Радзівіл, які ў васемнаццацігадовым узросце прысягнуў на вернасць расійскаму імператару Аляксандру І, а ўжо праз некалькі гадоў ваяваў на баку Напалеона… У лёсах вышэйзгаданых дзеячаў як у люстэрку адбіваецца няпростая, поўная трагічных падзей гісторыя нашага краю. Каго ў кожным канкрэтным выпадку лічыць героем, а каго здраднікам? Аўтар адмыслова не дае ацэнкі ўчынкам удзельнікаў тых падзей, пакідаючы магчымасць кожнаму чытачу зрабіць свае высновы самастойна.

Кніга вельмі інфарматыўная і добра аздобленая. Такіх выданняў нажаль у Беларусі бракуе. І вельмі цешыць той факт, што, па словах аўтара, ужо ідзе праца над працягам гэтай кнігі. Другая частка ў такім жа самым фармаце будзе прысвечана падзеям пачатку ХІХ — першай паловы ХХ ст. (паўстанні 18301831 і 1863—1864 гг., войны і канфлікты Расійскай імперыі, Першая сусветная вайна, міжваенны перыяд), а трэцяя частка (заключная) — падзеям другой паловы ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. (ад  Другой сусветнай вайны да нашых дзён).

Аўтар, як ваенны гісторык і прафесійны вайсковец, у першую чаргу адрасаваў сваю кнігу беларускім вайскоўцам: генералам, афіцэрам, курсантам вышэйшых ваенных навучальных устаноў, сувораўцам, навучэнцам кадэцкіх класаў і іх выкладчыкам. Але, безумоўна, што гэта кніга будзе вельмі цікавая і іншым, асабліва тым хто цікавіцца ваеннай гісторыяй Беларусі. Як былы настаўнік гісторыі адзначу, што дадзенае выданне прыдалося б на ўроках гісторыі Беларусі ў школах, на дадатковых ці факультатыўных занятках у якасці дадатковага дапаможніка. Структура і змест кнігі дазваляюць выкарыстоўваць яе пры падрыхтоўцы праверачных работ: кожная частка выдання ўтрымлівае т. зв. ваенны каляндар падзей і фактаў — гатовыя заданні на веданне датаў і падзей. Біяграфіі вядомых асобаў айчыннай ваеннай гісторыі могуць паслужыць матэрыялам для падрыхтоўкі кароткіх паведамленняў. Спіс літаратуры, які прыводзіцца ў дадатках да кожнай часткі, дапаможа настаўніку і вучням знайсці патрэбныя крыніцы пры напісанні больш грунтоўных прац — экзаменацыйных рэфератаў, даследванняў для навуковых канферэнцыяў і г.д. Ілюстратыўны матэрыял кнігі дазволіць больш поўна раскрыць тэму ўрока ці факультатыўнага занятка. Пэўную карысць маюць і раздзелы «Тым часам у свеце», дзе паралельна ваенным падзеям на беларускіх землях ідзе пералік падзей у суседніх краінах і іншых кантынентах.

Выданне багата ілюстраванае, яго прыемна трымаць у руках. Тут трэба адзначыць, што ў выдавецтва «Харвест» атрымаўся якасны прадукт. У аздабленні кнігі выкарыстаныя як прыжыццёвыя партрэты гістарычных дзеячаў, так і творы сучасных мастакоў (Міколы Купавы, Алеся Шатэрніка, Вячаслава Валынца, Валянціна і Ляілі Варэцаў і інш.). Гістарычны каляндар частак кнігі праілюстраваны гістарычнымі картамі Віктара Цемушава (1975—2011). Лічу, што кніга «Беларусь у войнах. Асобы і падзеі» прыдасца ня толькі для грамадскіх бібліятэк, але і для прыватных кнігазбораў.

Беларусь у войнах. Асобы і падзеі / В.С. Чырвінскі. — Мінск, 2016. — 400 с. (іл.). Наклад 1000 асобнікаў.


Змест

Ад аўтара …………………………………………………………………………………………….3
Частка І
Ад міжусобіц да незалежнасці. Крывія. Полацкая зямля ……………………..7
Ваенны каляндар (падзеі і факты) ……………………………………………………….8
Тым часам у свеце ………………………………………………………………………………16
Брачыслаў Ізяславіч (990-я — 1044) ……………………………………………………18
Усяслаў Полацкі (каля 1029 — 1101) …………………………………………………….20
Глеб Усяславіч (канец 1040-х — 1119) …………………………………………………..22
Валадар Глебавіч (1090-я — пасля 1167) ………………………………………………24
Уладзімір Валадаравіч (?—1216) ………………………………………………………….26
Вячка (1175/1180—1224) ………………………………………………………………………28
Дадатак І ……………………………………………………………………………………………..30
Кароткія біяграфічныя звесткі ……………………………………………………………..30
Літаратура …………………………………………………………………………………………….31
Ілюстрацыі ……………………………………………………………………………………………33
Частка ІІ
Ашэрадэн — Новагародак — Стрэва — Сінія Воды — паходы на Маскву.
Вялікае Княства Літоўскае ………………………………………………………………….34
Ваенны каляндар (падзеі і факты) ………………………………………………………35
Тым часам у свеце ……………………………………………………………………………..45
Міндоўг (Мендог) (каля 1195—1263) …………………………………………………..48
Войшалк (1225?—1268) ……………………………………………………………………….51
Трайдзень (?—1282?) …………………………………………………………………………..53
Даўмонт (?—1299) ……………………………………………………………………………….55
Віцень (?—1316) …………………………………………………………………………………..57
Давыд Гарадзенскі (каля 1283—1326) …………………………………………………..59
Гедзімін (Гедымін) (каля 1275—1341) …………………………………………………..61
Альгерд (каля 1296—1377) ……………………………………………………………………64
Кейстут (1297—1382) …………………………………………………………………………….67
Андрэй Альгердавіч (1325—1399) …………………………………………………………70
Дзмітрый Альгердавіч (?—1399) ……………………………………………………………72
Дадатак ІІ ……………………………………………………………………………………………..74
Кароткія біяграфічныя звесткі ……………………………………………………………….74
Літаратура …………………………………………………………………………………………….75
Ілюстрацыі ……………………………………………………………………………………………76
Частка ІІІ
Ворскла — Грунвальд — Клецк — Орша —Ула. ВКЛ. Зорны час ………………77
Ваенны каляндар (падзеі і факты) ………………………………………………………….78
Тым часам у свеце …………………………………………………………………………………96
Ягайла (Якаў — у праваслаўі, Уладзіслаў — у каталіцтве) (1352?—1434) ….99
Вітаўт Вялікі (Віганд і Аляксандр — у каталіцтве, Аляксандр — у праваслаўі)
(1350—1430) ………………………………………………………………………………………101
Лугвен (Лынгвен) Альгердавіч (Сямён — пасля хросту ў праваслаўе)
(1355—1431) ………………………………………………………………………………………104
Жыгімонт Карыбутавіч (1385—1435) …………………………………………………….. 106
Міхаіл Глінскі (1470—1534) …………………………………………………………………. 109
Канстанцін Астрожскі (1460—1530) ……………………………………………………… 111
Юрый Алелькавіч (каля 1492—1542) …………………………………………………….. 114
Юрый Радзівіл (1480—1541) ……………………………………………………………….. 116
Рыгор Хадкевіч (каля 1510—1573) ……………………………………………………….. 118
Мікалай Радзівіл Руды (1512—1584) …………………………………………………….. 120
Раман Сангушка (каля 1537—1571) ……………………………………………………… 122
Дадатак ІІІ……………………………………………………………………………………………..124
Кароткія біяграфічныя звесткі ……………………………………………………………….124
Літаратура ……………………………………………………………………………………………127
Ілюстрацыі ……………………………………………………………………………………………129
Частка ІV
Полацк — Кірхгольм — Хацін — Лоеў (2). Рэч Паспалітая Абодвух Народаў …130
Ваенны каляндар (падзеі і факты) …………………………………………………………131
Тым часам у свеце …………………………………………………………………………….. 140
Стэфан Баторый (1533—1586) ……………………………………………………………. 142
Філон Кміта-Чарнабыльскі (каля 1530—1587) ……………………………………….144
Крыштоф Радзівіл Пярун (1547—1603) ………………………………………………….147
Ян Пётр Сапега (1569—1611) ………………………………………………………………..148
Аляксандр Юзаф Лісоўскі (каля 1575—1616) …………………………………………150
Ян Кароль Хадкевіч (1560—1621) …………………………………………………………153
Крыштоф Радзівіл (1585—1640) …………………………………………………………..156
Жыгімонт Кароль Радзівіл (1591—1642) ……………………………………………….158
Адам Гілярый Паўловіч-Лукянскі (?—1650) ……………………………………………160
Мікалай Абрамовіч (1590-я — 1651) ………………………………………………………162
Казімір Семяновіч (каля 1600 — пасля 1651) ………………………………………….164
Рыгор Мірскі (?—1661) ………………………………………………………………………….166
Януш Кішка (каля 1586—1654) ………………………………………………………………169
Дадатак IV …………………………………………………………………………………………….172
Кароткія біяграфічныя звесткі ……………………………………………………………….172
Літаратура …………………………………………………………………………………………….178
Ілюстрацыі .…………………………………………………………………………………………..180
Частка V
«Паказачаная» Беларусь ………………………………………………………………………181
Ваенны каляндар (падзеі і факты) …………………………………………………………182
Тым часам ва Украіне і Рускім царстве …………………………………………………..186
Даніла Нячай (1612?—1651) ………………………………………………………………….188
Міхайла Станіслаў Крычэўскі (?—1649) …………………………………………………..190
Канстанцін Вацлаў Паклонскі (? — пасля 1661) ……………………………………….192
Іван Нячай (? — пасля 1669) …………………………………………………………………..195
Дзяніс Мурашка (? — пасля 1671) …………………………………………………………..198
Дадатак V ………………………………………………………………………………………………200
Кароткія біяграфічныя звесткі …………………………………………………………………200
Літаратура ………………………………………………………………………………………………202
Ілюстрацыі ……………………………………………………………………………………………..202
Частка VІ
Шклоў — Стары Быхаў — Ляхавічы — Палонка — Бася — Кушлікавы Горы.
«Вызвольнае» нашэсце………………………………………………………………………….203
Ваенны каляндар (падзеі і факты) ………………………………………………………….204
Тым часам у Рускім царстве …………………………………………………………………..218
Януш Радзівіл (1612—1655) …………………………………………………………………..219
Самуэль Аляксандр Камароўскі (?—1659) ………………………………………………222
Самуэль Лукомскі (1600?—1659) …………………………………………………………. 224
Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гасеўскі (Гансеўскі) (1620—1662) ………………….226
Габрыэль Міхал Вайніловіч (?—1663) ……………………………………………………228
Павел Ян Сапега (1609—1665) ………………………………………………………………231
Багуслаў Радзівіл (1620—1669) …………………………………………………………… 233
Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі (?—1670) ………………………………………………….235
Самуэль Аскерка (каля 1600—1673) ……………………………………………………..237
Аляксандр Гілярый Палубінскі (1626—1679) ………………………………………….239
Жыгімонт Адам Слушка (1628—1674) ………………………………………………….242
Самуіл Кміціч (?—1692) ………………………………………………………………………244
Міхал Казімір Пац (1624—1682) …………………………………………………………..246
Дадатак VI …………………………………………………………………………………………..248
Кароткія біяграфічныя звесткі ……………………………………………………………..248
Літаратура …………………………………………………………………………………………..254
Ілюстрацыі ………………………………………………………………………………………….255
Частка VІІ
Алькенікі — Сталовічы — Вільня — Паляны — Крупчыцы.
Апошняе стагоддзе Рэчы Паспалітай …………………………………………………. 257
Ваенны каляндар (падзеі і факты) ……………………………………………………….258
Тым часам у свеце ………………………………………………………………………………268
Юзаф Багуслаў Слушка (1652—1701) ……………………………………………………270
Рыгор Антоній Агінскі (1654—1709) ………………………………………………………272
Крыштоф Казімір Сяніцкі (Сініцкі-Бонча) (1671—1711) ………………………….274
Ян Казімір Сапега (?—1730) ………………………………………………………………….277
Казімір Нестар Сапега (1757—1798) ………………………………………………………279
Шыман Марцін Павел Корвін-Касакоўскі (1741—1794) ………………………….281
Павел Ян Грабоўскі (1759—1794) …………………………………………………………..283
Якуб Ясінскі (1761, па іншых дадзеных 1759—1794) ……………………………….285
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746—1817) …………………………..287
Томаш Ваўжэцкі (паміж 1753/1759—1816) ……………………………………………..290
Дадатак VII …………………………………………………………………………………………….292
Кароткія біяграфічныя звесткі …..……………………………………………………………292
Літаратура …………………………………………………………………………………………….302
Ілюстрацыі ……………………………………………………………………………………………303
Частка VІІІ
Вайна 1812 года. Край падзелены на айчыны ……………………………………….305
Ваенны каляндар (падзеі і факты) ………………………………………………………….306
Вайна 1812 года …………………………………………………………………………………….307
Тым часам у свеце …………………………………………………………………………………312
Іосіф (Джозэф) О’рурк (1772—1849) ……………………………………………………….314
Тадэвуш Тышкевіч (1774—1852) …………………………………………………………….316
Пётр Капцэвіч (1772—1840) …………………………………………………………………..318
Францішак Ксаверы Несялоўскі (1771—1845) …………………………………………320
Іван Сухазанет (1788—1861) …………………………………………………………………..322
Сыкстус Станіслаў Тэадор Людвік Марцін Эстка (d’Estko Sixte, фр.)
(1776—1813) ……………………………………………………………………………………………..324
Яўхім Чапліц (1760 або 1768—1825) …………………………………………………………326
Ян Канопка (1775 або 1777—1815) …………………………………………………………….328
Стэфан Грабоўскі (1767—1847) …………………………………………………………………331
Ігнацы Хацкевіч (Хадзькевіч) (каля 1760—1823) ……………………………………..333
Кароль Прозар (паміж 1759 і 1761—1841) …………………………………………………335
Ян Хрысціцель Генрык Вітольд Валадковіч (1765—1825)…………………………338
Юзаф Антоній Касакоўскі (1772—1842) ……………………………………………………340
Рамуальд Тадэвуш Гедройц (1750—1824) ………………………………………………..342
Дамінік Геранім Радзівіл (1786—1813) …………………………………………………….344
Кіпрыян Крэйц (Цыпрыян Гвальберг) (1777—1850) ………………………………..346
Дадатак VIII ………………………………………………………………………………………….348
Кароткія біяграфічныя звесткі ……………………………………………………………..348
Літаратура ……………………………………………………………………………………………363
Ілюстрацыі …………………………………………………………………………………………….364
Геаграфічны і імянны паказнік ……………………………………………………………….366

Змест (PDF)


Дзе набыць:

* у кнігарні «Акадэмкніга»

* у інтэрнэт-кнігарнях kniger.by і magazin.belkniga.by