На складзе часопіса засталося толькі дзесяць апошніх асобнікаў нумара пад агульнай назвай «Праходкі па яўрэйскай Гародні» (№ 6 за 2010 год). Агульная назва, аднак, адпавядае зместу толькі часткова, бо падрыхтаваны сумесна беларускімі і нямецкімі адмыслоўцамі ўнікальны матэрыял на гэтую тэму ў нумары далёка не адзіны і нават не асноўны.

Нумар ёсць выключна каштоўным перадусім для тых, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю беларускай мовы, паколькі ў яго склад уключаны дзве перакладныя фундаментальныя працы на гэтую тэму: «Праблемы фармавання беларускай мовы» амерыканскага славіста ўкраінскага паходжання Юрыя Шэраха (Шавялёва) і нарвежскага лінгвіста Крыстыяна Швейгарда Станга «Заходнеруская канцылярская мова Вялікага Княства Літоўскага». Ну, і акрамя таго ў гэтым нумары нямала цікавых, да гэтага часу актуальных матэрыялаў.

Змест нумара:Юры Шэрах (Шавялёў). Праблемы фармаваньня беларускай мовы

Крыстыян Швэйгард Станг. Заходняруская канцылярская мова Вялікага Княства Літоўскага

Алег Латышонак, Генадзь Семянчук. Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў

Вячаслаў Насевіч. Некалькі разважаньняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука

Віктар Цемушаў. «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў крывым люстэрку рэцэнзіі

Гародня: сьляды яўрэйскага жыцьця. Праваднік па яўрэйскай Гародні

Віталь Сіліцкі. Кухонная апазыцыя гаворыць па-руску

Картэр Элвуд. Што еў Ленін

Аляксей Ластоўскі. Працяг даволі амбітнага праекту

Ганна Янкута. Хто прачытае напісанае ў халодным клімаце?

Аляксей Шота. Яшчэ некалькі словаў пра Эву Томпсан

Сёння ўсе зацікаўленыя маюць апошнюю магчымасць набыць гэты нумар у рамках арганізаванага рэдакцыяй распродажу. Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана за 1 асобнік — 35 тыс. рублёў (кошт дастаўкі ўключаны).

Прапанова актуальная да вычарпання накладу.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Праходкі па Гародні», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.