Алесь Белы і часопіс «ARCHE” прэзэнтуюць магілёўцам дзясяткі гістарычных выданняў.

У чацьвер, 5 верасьня, адбудзецца першая пасьля гадовага перапынку прэзэнтацыя часопіса «ARCHE” ў Магілёве. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства зь дзясяткамі выданьняў, найперш гістарычнай скіраванасьці.

Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу “Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі”, праца над якой заняла ў яго амаль 20 гадоў.

Рэдактары «ARCHE” Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў азнаёмяць удзельнікаў прэзентацыі з апошнімі выпускамі часопіса – “Паліцаі і партызаны”, “Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі”, “Ахвяры і каты”.

Размова таксама пойдзе пра іншыя тэматычныя выпускі часопіса “ARCHE” – “Вайсковая гісторыя ВКЛ”, “Гісторыя беларускай штодзённасці”, “Як Гітлер мог перамагчы”, “Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі”, “Грунвальд”, “Плошча 19 снежня 2010”, “Полацак у прасторы і часе”, 1950-ыя ў Беларусі: “Ад сталінізму да застою”, і іншыя публікацыі.

Сустрэча пачнецца а 19.00 гадзіне ў цэнтры «Кола сяброў» (завулак Чкалава, 16).

Даведкі па тэл. (029) 550 79 69.