Абвяшчаецца акцыя продажу па максымальна зьніжаных цэнах двух грунтоўных і аб’ёмных выданьняў на літаратуразнаўчую тэматыку: збору твораў Адама Бабарэкі ў двух тамах (агульны аб’ём 1665 старонак) і кнігі Антона Адамовіча (1909—1998) «Да гісторыі беларускае літаратуры» (1464 старонкі). Абодва названыя аўтары былі найбольш прыкметнымі беларускімі літаратуразнаўцамі ў міжваеннай БССР, а Антон Адамовіч пасьля працягнуў плённую дзейнасьць і ў паваеннай эміграцыі. Згаданыя выданьні – максымальна поўныя зборы творчай спадчыны гэтых беларускіх інтэлектуалаў, у іх уключана ўсё найбольш важнае і каштоўнае са створанага імі за жыцьцё.

 

 

Збор твораў Адама Бабарэкі быў прызнаны лепшым кніжным выданьнем 2011 году паводле вэрсіі газэты «Наша Ніва». Яго зьмест складаюць наступныя матэрыялы:

Крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, нататкі;

Крытычна-палемічныя артыкулы і нататкі;

Працы, прысьвечаныя творчасьці Язэпа Пушчы;

Празаічныя і паэтычныя творы Адама Бабарэкі;

Філязофская і эсэістычная спадчына;

Публіцыстыка, карэспандэнцыі;

Запісныя кніжкі, дзёньнікі;

Лісты;

Дакумэнты і матэрыялы да біяграфіі Адама Бабарэкі.

Многія матэрыялы на старонках кнігі друкуюцца ўпершыню дзякуючы таму, што ў складаных варунках сталінскага тэрору 1930-х гг., ахвярай якога сярод многіх іншых стаў і Адам Бабарэка, ягонай сям’і ўдалося цудам захаваць рукапісны архіў пісьменьніка і навукоўцы (сытуацыя ў выпадку з рэпрэсаванымі беларускімі літаратарамі амаль унікальная).

Поўны зьмест абодвух тамоў кнігі даступны тут і тут.Кніга Антона Адамовіча знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, асабліва праз творы эміграцыйнага пэрыяду, калі напоўніцу раскрыўся крытычны талент аўтара. З 48-мі твораў, уключаных у зборнік, варта адзначыць наступныя:

«Саветызацыя беларускай літаратуры й ейныя этапы»;

«Супраціў саветызацыі з беларускай літаратуры (1917—1957)»;

«Якуб Колас у супраціве саветызацыі»;

«Да саракагодзьдзя Купалавага антыбальшавізму».

«Афіцыйны савецкі Парнас беларускае літаратуры»;

«Мастацкая крыптаграфія ў нашай літаратуры»;

«Да пабудовы навуковае гісторыі ў беларускай літаратуры»;

крытычныя нарысы пра творчасьць Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Алеся Гаруна, Натальлі Арсеньневай, Алеся Салаўя і многіх іншых беларускіх літаратараў.

Поўны зьмест кнігі даступны тут.Замовіць гэтыя кнігі можна, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана — 129 тыс. рублёў (кошт дастаўкі ўключаны).

Акцыя працягваецца да 6 кастрычніка.

Замаўляючы выданьні, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Бабарэка і Адамовіч», а ў лісьце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Zmiest_Babareka_1.pdf
Zmiest_Babareka_2.pdf
4-1369.pdf