УВАГА: Цэны, пазначаныя пры кожнай пазіцыі, пададзеныя без уліку кошту паштовай дастаўкі.

 

Умовы замовы і дастаўкі выдання апісаныя ТУТ.

Vokl_CilaАнтанас Ціла. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) (агульны аб’ём 384 старонкі)

У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля.

Шмат увагі прысвячаецца рашэнням павятовых соймікаў ВКЛ па падатках, добраахвотнай падтрымцы скарбу з боку паветаў, а таксама пастановам Гарадзенскай канвакацыі, дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на соймах пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, асабліва на сесіях, якія адбываліся ў Літве, іх сувязі са зборам сродкаў у скарб і фармаваннем дзяржаўнага бюджэту. Робіцца спроба раскрыць асабістыя намаганні ўраднікаў ВКЛ і іншых грамадзян па абароне і вызваленні дзяржавы ад акупантаў.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

ПРАДМОВА

Цана — 149 000 рублёў.


 

РэйнЛеанід Рэйн. Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны (агульны аб’ём 443 старонкі)

У гэтай кнізе разглядаецца адносна мала даследаваная з’ява перыяду Другой сусветнай вайны — калабарацыя мясцовага насельніцтва Беларусі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Зроблена спроба прааналізаваць калабарацыю як з’яву. Аналіз калабарацыі выяўляе таксама матывы паводзінаў людзей і рэакцыю грамадства, якое апынулася ў экстрэмальным, ненармальным становішчы.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

Цана — 169 000 рублёў.


 

Апазіцыя БНФАляксандр Кур’яновіч. Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання: дакументы, факты, каментарыі (агульны аб’ём 800 старонак)

У складзе зборніка, падрыхтаванага да друку гісторыкам Аляксандрам Кур’яновічам, друкуюцца шматлікія дакументы і матэрыялы, датычныя дзейнасці парламенцкай апазіцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання (1990—1995 гг.). Многія з іх публікуюцца ўпершыню, на аснове архіўных арыгіналаў. Тэксты дакументаў суправаджаюцца грунтоўнымі каментарамі ўкладальніка, а таксама багатым ілюстратыўным матэрыялам.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

Цана — 179 000 рублёў.


 

 

NasieviczВячаслаў Насевіч. Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя (агульны аб’ём 526 старонак)

У гэтай кнізе пад адной вокладкай сабраныя асноўныя працы вядомага беларускага  навукоўца, прысвечаныя  разнастайным  кірункам  ягоных  навуковых зацікаўленняў: праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фармавання Вялікага Княства Літоўскага, гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія і інш.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

Цана — 149 000 рублёў.

 


 

14989Артурас Дубоніс. Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства (агульны аб’ём 146 старонак)

Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

Цана — 129 000 рублёў.


 

1433864161.6951karlarcuk_voklАндрэй Катлярчук. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. (агульны аб’ём 305 старонак)

У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы Вялікага Княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг. Асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

Прадмова да беларускага чытача


cms-image-000008071Вітальд Бярнацкі. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 г. (агульны аб’ём 183 старонкі)

Кніга прысвечаная падзеям на літоўскім тэатры ваенных дзеянняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. і ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што скончылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй пад Лоевам 30 ліпеня 1649 г.

Пераклад зроблены паводле выданьня: Biernacki, Witold. Powstanie Chmielnickiego. Działania wojenne na Litwie w latach 1648—1649. — Zabrze: Inforteditions, 2006. — 310 s.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Прадмова


1433864219.8425kasarzecki_voklКшыштаф Касажэцкі. Кампанія 1660 году ў Літве (агульны аб’ём 330 старонак)

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй у 1658—1660 гг. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеянні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісанні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Прадмова


1433429018.5975вокладка_паліталёгіяПаліталёгія = Politikwissenschaft: Паняцьці. Аналізы. Тэорыі: Асноўны курс (агульны аб’ём 677 старонак)

Чытачу прапаноўваецца пераклад з нямецкай мовы на беларускую фундаментальнага падручніка паліталогіі, напісанага найлепшымі нямецкімі навукоўцамі ў гэтай галіне — прафесарамі паліталогіі ўнівэрсітэтаў Франкфурта-на-Майне, Берліна, Мюнстэра, Гесэна і г. д. На аснове багатага эмпірычнага матэрыялу даецца метадалягічна строгі выклад асноўных тэматычных кірункаў і праблемных абсягаў сучаснай навукі аб палітыцы. Шмат увагі аўтары выдання надаюць нямецкай палітычнай гісторыі ХІХ і ХХ ст., не абмінаючы пры гэтым яе «вострых вуглоў» — прускага мілітарызму, нацызму 20—40-х гг. ХХ ст. Апрача гэтага, у кнізе дэталёва апісваюцца этапы станаўлення паліталогіі ў сістэме гуманітарных навук на Захадзе і высвятляюцца яе інтэлектуальныя інспірацыі, разглядаюцца асноўныя школы, якія склаліся ў гэтай дысцыпліне, аналізуюцца навуковыя дэбаты паміж заходнімі палітолагамі ў другой палове ХХ ст., а таксама закранаюцца пытанні з сумежных з паліталогіяй дысцыплінаў — эканамічнай тэорыі, сацыялогіі, гісторыі і г. д.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


rou_005_vector-копияСтэфан Крыстафер Роўэл. Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 (агульны аб’ём 424 старонкі)

Пераклад зроблены паводле выдання: Lithuania Ascending: A Pagan Empire within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge: University Press, 1995. — XXI, [16], 375 p.

У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342— 1345). Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.

Прадмова

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 99 000 рублёў.


 

glavinski_book_01Томаш Главінскі. Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924—1939 гадах. Выд. 2-е (агульны аб’ём 142 старонкі)

Пераклад зроблены паводле выдання: Głowiński, Tomasz. Zapomniany garnizon. Oddziały Korpusu Ochrony Pogranicza w Iwieńcu w latach 1924—1939. — Wrocław: Gajt, 2009.

Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ваколіцы, а таксама пра тых людзей, каму тут выпала жыць, служыць і працаваць.

Прадмова

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


anton_luckevich_book_01Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. Выд. 3-е (агульны аб’ём 346 старонак).

У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 

 


ВКСМікола Касьпяровіч. Віцебскі краёвы слоўнік: (матэрыялы). Выд. 3-е, стэрэатыпнае (агульны аб’ём 371 старонка)

Напісаны Мікалаем Каспяровічам на аснове матэрыялаў Віцебскага акруговага краязнаўчага таварыства “Віцебскі краёвы слоўнік” быў першым у серыі краёвых слоўнікаў, падрыхтаваных у выніку масавай краязнаўчай работы. Усяго меркавалася сабраць матэрыял для 16 падобных прац, якія адлюстроўвалі лексіку тагачасных адміністрацыйных акруг (складаліся з 10 – 12 раёнаў). Аднак было наперад вядома, што не ўсе слоўнікі акажуцца выкананымі на добрым узроўні, таму планавалася апублікаваць толькі лепшыя. Камісія жывой беларускай мовы Інстытута беларускай культуры, якая займалася арганізацыяй гэтай работы, мела выключна мала часу для яе правядзення. У верасні 1925 года была надрукавана “Інструкцыя для збірання слоўніка-тэрміналагічнага матэрыялу ў беларускай мове”, у лістападзе гэтага ж года разам з лістоўкай-заклікам “Да беларускага настаўніцтва” яна была разаслана акруговым і мясцовым краязнаўчым арганізацыям.

Канчатковым тэрмінам збору матэрыялу была вызначана дата 1 студзеня 1927 года. Гэта быў празмеру аптымістычны тэрмін для такой грандыёзнай работы, у выніку матэрыялы збіраліся і пазней. На працягу трох гадоў у камісію з тэрыторыі Мінскай акругі паступіла больш за 18 тысяч картак, з Мазыршчыны і Бабруйшчыны – больш за 10 тысяч. Паспяхова вялася падрыхтоўка калінінскага акруговага слоўніка ў г. Клімавічы (акруга існавала ў 1924 – 1927 гг.).

З прадмовы С. Запрудскага.


Краёвы слоўнік ЧэрвеншчыныМікола Шатэрнік. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Выд. 3-е, стэрэатыпнае (агульны аб’ём 317 старонак)

У 1920-я гг. беларускія мовазнаўцы найперш вырашалі практычныя задачы, якія стаялі перад імі ў сувязі з правядзеннем палітыкі беларусізацыі. І толькі пераважна пазней заняліся ўласна навуковымі даследаваннямі. Пераломным у плане стаўлення да навуковых лінгвістычных штудый быў 1926-ы год, калі была праведзена Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Аднак ракурсы, не арыентаваныя адзіна на вымогі культурнай або дзяржаўнай практыкі, а засяроджаныя на пастаноўцы і вырашэнні буйных навуковых задач, прысутнічалі ў лепшых беларускіх мовазнаўчых працах і раней. […]

[…] У той час, як спачатку галоўным напрамкам дзейнасці ў галіне рэгіянальнай лексікаграфіі была падрыхтоўка “краёвых” слоўнікаў, якія адлюстроўвалі лексіку тагачасных адміністрацыйных акруг (складаліся з 10 – 12 раёнаў), пазней прыйшлі да высновы, што ёсць сэнс рыхтаваць таксама і слоўнікі асобных раёнаў. Укладанне акруговых слоўнікаў было немагчымае без удзелу ў гэтай рабоце вялікай колькасці людзей (што не заўсёды атрымлівалася арганізаваць зусім якасна), а меншыя слоўнікі маглі рыхтаваць невялікія калектывы, нават асобныя выканаўцы. Найбольш дасканала выкананыя працы Інбелкульт быў гатовы друкаваць.

Да ліку такіх прац належаў  падрыхтаваны на працягу 1927 г. настаўнікам Навасёлкаўскай школы Пухавіцкага раёна Мікалаем Шатэрнікам (1890 – 1934) “Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны”, які налічваў каля 9 тысяч слоў.[…]

З прадмовы С. Запрудскага.


book_jankoviak_01Міраслаў Янковяк. Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі: сацыялінгвістычнае дасьледаваньне. Выд. 2-е, папраўленае (агульны аб’ём 289 старонак)

Кніга прысвечана сучаснай моўнай сітуацыі, якой адзначаецца памежны з Беларуссю Краслаўскі раён Латвійскай Рэспублікі. Функцыянаванне беларускіх гаворак паказана на фоне іншых распаўсюджаных там моваў, улічваючы ўсе пакаленні інфармантаў. Гэта забяспечыла больш шырокі погляд не толькі на сучасную сацыялінгвістычную сітуацыю ў Краслаўскім раёне, але і прасочванне яе з перспектывы амаль усяго ХХ стагоддзя. У працы прадстаўлена таксама шмат праблем, якія не адносяцца непасрэдна да мовы і сацыялінгвістычнай сітуацыі беларускай супольнасці, што пражывае там.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


 

МіхалюкДарота Міхалюк. Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці (агульны аб’ём 514 старонак)

У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы ставіцца шмат важных і актуальных пытанняў, сярод іншага датычных развіцця беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэння розных палітычных стратэгій і саюзаў. Адно з галоўных пытанняў — прычына няўдачы беларускіх дзяржаўных планаў: чаму беларусы не здолелі здабыць незалежнасць пасля Першай сусветнай вайны.

Храналагічна разгляд праблемы даведзены аўтаркай да падзення ўрада БНР на чале з Антонам Луцкевічам у лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант, на яе думку, разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР фактычна страціў здольнасць дзейнічаць.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 129 000 рублёў.


 

СліжНаталля Сліж. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. (агульны аб’ём 672 старонкі)

У першую чаргу кніга прысвечаная шлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. Другасны кірунак, звязаны з асноўным, — гэта рэгуляванне сексуальных стасункаў у шлюбе і па-за шлюбам. Фарміраванне інстытута шлюбу разглядаецца ў полі трох асноўных вектараў: заканадаўства, рэлігіі, традыцый і звычаяў.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 109 000 рублёў.


ГоманаўцыУладзімір Ляхоўскі. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.). (агульны аб’ём 480 старонак). — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае.

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак і згуртаванняў з другой паловы ХІХ ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызваленчага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Разлічана на шырокае кола чытачоў.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


МакараўМаксім Макараў. Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад (агульны аб’ём 198 старонак)

У  кнізе  разгледжаны  арганізацыя,  дзейнасць  і  персанальны  склад  месцкіх уладаў магдэбургскага Полацка ў канцы XVI — трэцяй чвэрці XVIII стст.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 109 000 рублёў

 


 

ЦемушаўВіктар Цемушаў «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)» (агульны аб’ём 464 старонкі)

Дадзеная кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў  XV — першай  трэці XVI  ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Значную каштоўнасць кнізе надаюць гістарычныя карты, шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 129 000 рублёў


КраўцэвічАляксандр Краўцэвіч. «Краіна пагранічча» (агульны аб’ём 519 старонак)

У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы, напісаныя аўтарам на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.

Паводле аўтара:

Край, які сёння называецца Беларусь, спрадвеку быў і застаецца краінай мяжы. Беларускае памежжа — з’ява шматпланавая і ўніверсальная. Яна пачынаецца ўжо ад самой прыроды. Тэрыторыя Беларусі — памежная раслінная зона, д зе гэтак званая еўрапейская тайга (сасновыя бары і яловыя гушчары) паступова пераходзіць у ліставы еўрапейскі лес. Мяжа водапад зелу паміж балтыйскай і чарнаморскай воднымі сістэмамі перасякае ўсю краіну вялікай дугой ад паўднёвага захаду да паўночнага ўсходу.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 79 000 рублёў.


БабятынскіКонрад Бабятынскі. «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)» (агульны аб’ём 168 старонак)

Кніга прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 


Байкоў-НекрашэвічСцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. «Расійска-беларускі слоўнік», 2-е, дапрацаванае выданне (агульны аб’ём 704 старонкі)

Гэта перавыданне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданне якога з’явілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» Івана Насовіча, «Смоленского областного словаря» Уладзіміра Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Язэпа Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў Паўла Шпілеўскага і С. Мядзведскага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных новатвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


БалахоўцыБалахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні (агульны аб’ём 470 старонак)

Аснову досыць аб’ёмнай (пад 500 старонак) публікацыі складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі”, прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца “Балахоўцы”, напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.

Акрамя гэтага, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.

Выданне ілюстраванае, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


ПятраўскасРымвідас Пятраўскас. «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» (агульны аб’ём 386 старонкі), другое выданне

Гэтая праца літоўскага гісторыка — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст. Абедзве асноўныя праблемы разглядаюцца з улікам досведу еўрапейскай гістарыяграфіі.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 79 000 рублёў.


ЖаўнерыАлег Латышонак. «Жаўнеры БНР» (агульны аб’ём 373 старонкі)

Выданне змяшчае творы, у якіх разглядаюцца спробы стварэння беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундаментальнай працы «Беларускія вайсковыя фармаванні: 1917—1923 гады», рэшту — комплекс артыкулаў пра жыццё і дзейнасць генерала Станіслава Булак-Балаховіча і пра асобныя старонкі ўзброенага змагання беларусаў за ўласную дзяржаву.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 

 


ШумскіЯн Шумскі. «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі» (агульны аб’ём 326 старонак)

У кнізе паказаныя перамены, якія адбываліся ў 1944—1953 гг. у жыцці і свядомасці жыхароў заходніх абласцей БССР, якія перад Першай сусветнай вайной уваходзілі ў склад Польшчы. На старонках выдання прадстаўлена даследаванне нацыянальнага, кадравага, культурна-асветніцкага і прапагандысцка-інфармацыйнага аспектаў працэсу саветызацыі на акрэсленых тэрыторыях.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 


БартушкаМарк Бартушка. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.» (агульны аб’ём 194 старонкі)

У кнізе нямецкага гісторыка даецца агляд дзейнасці розных партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1941—1944 гг. Геаграфічныя межы, якія былі абраныя для гэтай працы, практычна ахопліваюць тэрыторыю сучаснай Беларусі, але пры гэтым разглядаюцца таксама падзеі ў рэгіёне вакол Вільні і на землях, якія ў 1939 г. увайшлі ў склад СССР, аднак пасля 1945 г. былі зноў перададзеныя Польшчы.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 


ПлахійСяргій Плахій. «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі» (агульны аб’ём 300 старонак)

У кнізе прафесара Кембрыджскага ўніверсітэта (ЗША) украінскага паходжання робіцца спроба адказаць на пытанне, якое займала шматлікіх летапісцаў і гісторыкаў на працягу многіх стагоддзяў: «Адкуль пайшла Руская зямля?». Пры гэтым гаворка ідзе тут не столькі пра зямлю ў сённяшнім разуменні тэрміну, колькі пра народ ды нацыю, а адказ на пытанне фармуецца праз рэканструкцыю раннемадэрных ідэнтычнасцяў нашых продкаў і папярэднікаў. Даследаванне дамадэрных усходнеславянскіх ідэнтычнасцяў мае на ўвазе вывучэнне працэсу развіцця цэлага шэрагу ідэнтычнасцяў, якія ў розны час стаялі за паняццем «Русь».

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


Латышонак-МірановічАлег Латышонак, Яўген Мірановіч. «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» (агульны аб’ём 368 старонак)

У абагульняльнай працы беластоцкіх гісторыкаў беларускага паходжання разглядаюцца асноўныя моманты гісторыі Беларусі апошніх двух з паловай стагоддзяў. Аўтары, нягледзячы на сваё польскае грамадзянства, адстойваюць перш за ўсё беларускі, а не польскі пункт гледжання на гістарычныя падзеі, але, паводле ўласнай дэкларацыі, без празмернага шанавання беларускіх гістарычных міфаў.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 


Летапісы«Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час» (агульны аб’ём 903 старонкі)

Выданне ўтрымлівае тэксты практычна ўсіх вядомых на сённяшні дзень беларуска-літоўскіх летапісаў.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 

 

 

 


За родную мовуЯн Станкевіч. «За родную мову й праўдзівы назоў» (агульны аб’ём 742 старонкі)

Гэтая кніга з’яўляецца лагічным працягам дзвюх іншых грунтоўных зборнікаў мовазнаўчых і гістарычных прац гэтага аўтара, якія перад гэтым выдаваліся ў нашым выдавецтве: «Язык і языкаведа» і «Крыўя-Беларусь у мінуласьці». Новае выданне паводле зместу з папярэднімі не перасякаецца, яно змяшчае тыя працы Я. Станкевіча, якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага перыядычнага і неперыядычнага друку як у Беларусі, так і па-за яе межамі.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 


БелыАлесь Белы. «Хроніка Белай Русі» (агульны аб’ём 470 старонак)

Гэтая кніга — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі гэтага ж аўтара, выдадзенай у 2000 г. і прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» ды яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку і шматлікімі (усяго каля 50 штук) каляровымі ілюстрацымі.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 85 000 рублёў.

 


ГімжаўскасЭдмундас Гімжаўскас. «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.» (агульны аб’ём 216 старонак)

У гэтай кнізе гісторыка з Літвы разглядаюцца розныя аспекты беларуска-літоўскіх адносін у перыяд ад пачатку нямецкай акупацыі Літвы і заходняй часткі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны да прыняцця Канферэнцыяй паслоў Лігі нацый канчатковага рашэння аб уключэнні спрэчных тэрыторый Вільні і Віленшчыны ў склад польскай дзяржавы. Аўтар прасочвае складванне гэтых адносін у шырокім кантэксце тагачасных міжнародных дачыненняў у рэгіёне. Да выдання далучана каляровая карта «Беларуска-літоўскі рэгіён у 1915—1923 гг.».

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.


БабарэкаАдам Бабарэка. Збор твораў у двух тамах (агульны аб’ём 1665 старонак)

Амаль што поўны збор твораў вядомага міжваеннага беларускага літаратуразнаўцы быў прызнаны лепшым кніжным выданьнем 2011 года паводле версіі газеты «Наша Ніва». Многія матэрыялы на старонках кнігі друкуюцца ўпершыню дзякуючы таму, што ў складаных варунках сталінскага тэрору 1930-х гг., ахвярай якога сярод многіх іншых стаў і Адам Бабарэка, ягонай сям’і ўдалося цудам захаваць рукапісны архіў пісьменніка і навукоўца (сітуацыя ў выпадку з рэпрэсаванымі беларускімі літаратарамі амаль унікальная).

Поўны змест выданняў даступны ТУТ і ТУТ.

Цана — 199 000 рублёў (за два тамы).


З Богам да БеларусіАдам Станкевіч. «З Богам да Беларусі» (агульны аб’ём 1097 старонак)

У выданне ўключаныя асноўныя працы гэтага рэлігійнага і нацыянальнага дзеяча на гістарычна-культурную тэматыку, па гісторыі хрысціянства і хрысціянскага руху ў Беларусі, рэлігійнага і палітычнага характару, а таксама каляндарныя запісы, якія рабіліся А. Станкевічам з канца 1930-х гг. да сярэдзіны 1948 г. — унікальнае, цудам захаванае сведчанне пра лёсавызначальны для Беларусі і беларусаў час.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 140 000 рублёў.


АдамовічАнтон Адамовіч. «Да гісторыі беларускае літаратуры» (агульны аб’ём 1464 старонак)

Выданне знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, асабліва праз творы эміграцыйнага перыяду, калі напоўніцу раскрыўся крытычны талент аўтара. Усяго ў зборнік уключаныя 48 даследаванняў.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Цана — 99 000 рублёў.