УВАГА: Цэны, пазначаныя пры кожнай пазіцыі, пададзеныя без уліку кошту паштовай дастаўкі. 

Умовы замовы і дастаўкі выдання апісаныя ТУТ.

4-2013№ 4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»; агульны аб’ём 640 старонак)

Нумар цалкам прысвечаны гісторыі і культуры Беларускага Палесся ў ХІХ—ХХІ стст. На яго старонках апублікаваныя матэрыялы па агульнай гісторыі рэгіёна і гісторыі асобных мясцовасцяў, біяграфічныя, этналагічныя і дэмаграфічныя даследаванні, успаміны.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 70 000 рублёў.


 

 

2-2013№ 2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»; агульны аб’ём 487 старонак)

У нумары прадстаўленыя шматлікія і разнапланавыя матэрыялы беларускіх і замежных аўтараў, скампанаваныя па раздзелах «Палітыка памяці», «Гістарычная палітыка», «Гістарыяграфічная думка» і «Гістарычнае мінулае ў масавай свядомасці».

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 70 000 рублёў.


3-2013№ 3/2013 («Ахвяры і каты»)

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прапанова – 2 асобнікі.

Цана — 99 000 рублёў.

 

 

 

 

 

 


 

6-2012№6/2012 («Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага»; агульны аб’ём 494 старонкі)

У нумары прадстаўленыя даследаванні аўтараў з Беларусі (Мікола Волкаў, Віталь Каляда, Віктар Якубаў, Кірыл Карлюк, Наталля Сліж,), Польшчы (Анджэй Гжэгаж Пшэпюрка, Конрад Бабятынскі, Кшыштаф Касажэцкі, Пётр Кроль, Томаш Цясельскі, Марыюш Савіцкі, Анджэй Адам Маеўскі), Літвы (Валдас Ракуціс, Антанас Ціла, Раймонда Рагаўскене) і Расіі (Ірына Герасімава). У публікацыях асвятляюцца пытанні гісторыі асобных вайсковых адзінак і гарнізонаў, вайсковага заканадаўства ВКЛ, уплыву войнаў і вайскоўцаў на палітычныя і культурныя працэсы ў краіне. Шмат месца надаецца апісанню асобных бітваў, а таксама жыццяпісам найбольш выдатных тагачасных палкаводцаў. Упершыню ў гэтым нумары былі змешчаныя матэрыялы рэканструкцыі знешняга выгляду ваяроў ВКЛ XVII ст.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 75 000 рублёў.

 


 

5-2012№ 5/2012 («Гуманітарны агляд-ІІІ»; агульны аб’ём 283 старонкі)

Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 20 000 рублёў.

 


 

4-2012№ 4/2012 («Гуманітарны агляд-ІІ»; агульны аб’ём 308 старонак)

Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Генадзь Семянчук, Пётра Садоўскі, Іна Соркіна, Аляксей Каўка і іншыя.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 20 000 рублёў.

 


 

1,2-2012№ 1—2/2012 («Беларусь эвангельская»; агульны аб’ём 331 старонка)

У нумары асвятляюцца разнастайныя аспекты гісторыі пратэстантызму на Беларусі з XVI ст. да нашых дзён.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 30 000 рублёў.

 

 


 

11-2011№ 11/2011 («Беларускі гуманітарны агляд»; агульны аб’ём 504 старонкі)

У нумары друкуюцца разнастайныя арыгінальныя матэрыялы па гісторыі і літаратуры, шматлікія рэцэнзіі і кніжныя агляды.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 50 000 рублёў.

 

 


 

10-2011№ 10/2011 («1950-ыя гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою»;агульны аб’ём 302 старонкі)

У нумары друкуюцца матэрыялы пра розныя бакі палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай гісторыі БССР у часы «хрушчоўскай адлігі».

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 50 000 рублёў.

 

 


 

9-2011№ 9/2011 («Аўстрыя: ад імперыі да нацыі»; агульны аб’ём 455 старонак)

Нумар складаецца з разнапланавых тэкстаў розных жанраў, паказана развіццё аўстрыйскай дзяржавы, свядомасці, мастацтва, літаратуры ў вельмі драматычны прамежак часу — прыблізна за апошнія 100 гадоў. Асобная рубрыка пад назвай «Беларуская Аўстрыя» прысвечана розным аспектам беларуска-аўстрыйскіх сувязяў.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 40 000 рублёў.


 

7,8-2011№ 7—8/2011 («Праз святы — да душы», агульны аб’ём 312 старонак)

У нумары разглядаецца тэма святочнай культуры Беларусі ў розных аспектах і з розных пунктаў гледжання.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 50 000 рублёў.

 

 


 

5-2011№ 5/2011 («Полацак: падарожжа ў прасторы і часе»; агульны аб’ём 412 старонак)

У нумар уключаныя шматлікія матэрыялы па гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага горада, сярод аўтараў — Уладзімір Арлоў, Алег Латышонак, Алесь Краўцэвіч, Васіль Варонін, Сяргей Тарасаў, Віктар Жыбуль і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 50 000 рублёў.

 


 

1,2-2011№ 1—2/2011 («19 снежня 2010: Плошча»; агульны аб’ём 277 старонак)

Гэты нумар быў першай спробай па гарачых слядах комплексна ацаніць і праалізаваць тое, што адбылося ў Менску падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў. У матэрыялах, змешчаных у нумары, разглядаецца як перыяд, што папярэднічаў дню галасавання, так і падзеі Плошчы 2010 г., а таксама тое, што адбывалася пасля яе.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 20 000 рублёў.

 


 

9-2008№ 9/2008 

У нумары: Палітыкака. Гісторыя. Аналітыка. Крытыка. Эсэістыка. Мова. Палеміка. Літаратура. Рэцэнзіі.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 49 000 рублёў.

 

 

 


12-2007№ 12/2007 (Агульны аб’ём 240 старонак)

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 69 000 рублёў.

 

 

 

 

 

 


10-2007№ 10/2007 (Агульны аб’ём 240 старонак)

Прапанова – 1 асобнік.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 99 000 рублёў.

 

 

 

 


vArche2007-05№ 5/2007 

У нумары: Гісторыя. Аналітыка. Крытыка. Эсэістыка. Мова. Палеміка. Літаратура. Рэцэнзіі.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 69 000 рублёў.

 

 

 

 


 

 

 

4-2007№ 4/2007 

У нумары: Дзень Волі. Гісторыя. Аналітыка. Крытыка. Эсэістыка. Мова. Палеміка. Літаратура. Рэцэнзіі.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 49 000 рублёў.

 

 

 


3-2007

№ 3/2007

У нумары: Выбары-2007. Гісторыя. Аналітыка. Крытыка. Эсэістыка. Мова. Палеміка. Літаратура. Рэцэнзіі.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 59 000 рублёў.

 

 

 


 

Гл. таксама:

НУМАРЫ «ARCHE», ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ:

За 2014-2015 гг.

За 2005-2000 гг.

* * * * *

КНІГІ, ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ

РЭДКІЯ ВЫДАННІ, ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ