У найбліжэйшы чацьвер, 19 лютага, у Магілёве  адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

Больш інфармацыі пра кнігу Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» можна атрымаць тут. Гэта выданне на 500 старонак у цвёрдай вокладцы, у якой увайшло больш за 30 каляровых ілюстрацый на крэйдаванай паперы.

Прэзентацыя пачнецца ў чацвер, а 18.30, у будынку «Кола сяброў» (зав. Чкалава, 16). Будуць паказаныя дзясяткі слайдаў з адлюстраваннем мяжы паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у XIV-XVI ст.

Даведкі па тэл. (29)5507969 мтс.