УВАГА: Цэны, пазначаныя пры кожнай пазіцыі, пададзеныя без уліку кошту паштовай дастаўкі.

Пералічаныя ніжэй нумары можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана кожнага выдання (не ўключаючы кошту дастаўкі) пазначана непасрэдна пры кожнай пазіцыі. Дастаўка аднаго выдання, у залежнасці ад яго вагі, можа каштаваць ад 25 да 40 тысяч рублёў. Пры замове камплекта выданняў ад 3 асобнікаў дастаўка робіцца за наш кошт.

Вокладка Arche_7-8 2015№ 7-8/2015 (агульны аб’ём 413 старонак)

Аснову нумара складае пераклад на беларускую мову культавага рамана Артура Голдэна «Мемуары гейшы». Арыгінальнае выданне рамана пабачыла свет у 1997 годзе і цэлыя два гады знаходзілася ў спісе бестсэлераў “New York Times”.

У нумары таксама друкуюцца ўспаміны ўраджэнца Гродна Рыгора Хасіда “Пра Гродна, жыцьцё гарадзенскіх габрэяў да вайны, пра адносіны з польскім насельніцтвам, прычыны вітання мясцовым габрэйствам прыходу Чырвонай арміі ў 1939-м і аб тым, што прынесла габрэям савецкая ўлада” і гутарка з Барысам Кітом пад назвай “Я ёсць доктар матэматычных навукаў”, якую запісаў нямецкі гісторык Фелікс Акерман напярэдадні 105 годдзя знанага беларуска-амерыканскага навукоўца.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 70 000 рублёў.


 

Вокладка Arche_6 2015№ 6/2015 (агульны аб’ём 302 старонкі)

У апошнія гады павялічылася зацікаўленасць гісторыяй роду Радзівілаў у Беларусі. У першую чаргу гэта выклікана папулярнасцю былых цэнтраў радзівілаўскіх уладанняў (Нясвіж, Мір, Любча і інш.) як аб’ектаў гістарычнай спадчыны. Дзякуючы гэтаму ў тым чаліку расце зацікаўленасць фундатарскай і культурнай дзейнасцю Радзівілаў. Гісторыя роду Радзівілаў звязана з гісторыяй шматлікіх населеных пунктаў сучаснай Беларусі (Нясвіж, Слуцк, Мір, Капыль, Карэлічы, Койданава, Беліца, Раманава, Жодзіна, Копысь, Клецк, Глуск, Чарнаўчыцы і інш.).

Гэты нумар закліканы садзейнічаць пашырэнню ведаў беларускага чытача пра славуты магнацкі род. Дзеля гэтага ў нумары сабраныя артыкулы вядомых гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца даследваннем роду Радзівілаў.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 70 000 рублёў.


 

Arche 5_2015_1№ 5/2015(агульны аб’ём 408 старонак)

Нумар «ARCHE», які прапануецца ўвазе чытачоў, ахоплівае сваім зместам асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны.

Чытач знойдзе ў ім артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваенна-палітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны. Мяркуем, што беларускаму чытачу будзе цікава пазнаёміцца з гісторыяй як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і з гісторыяй незалежніцкага партызанскага руху. Так, артыкул даследчыка з Гданьска Яцэка Тэбінкі прысвечаны тэме Польшчы і польскіх вайсковых фармаванняў у якасці суб’екта міжнароднай палітыкі падчас Другой сусветнай вайны. Трагічныя падзеі верасня 1939 г. і іх наступствы з’яўляюцца прадметам даследчыцкай увагі варшаўскіх прафесараў Войцеха Матэрскага і Юліюша Тыма. У сваю чаргу, удзелу польскіх войсках на заходніх франтах вайны тычацца працы Януша Зузяка з Варшавы, Томаша Гаёўніка з Ольштына, Паўла Яворскага з Уроцлава, Яна Шкудлінскага з Гданьска. Гісторыя стварэння і дзейнасці польскіх вайсковых фармаваннях на ўсходнім фронце аналізуецца варшаўскімі даследчыкамі Чэславам Гжэлякам і Збігневым Пальскім, а таксама гісторыкам з Лодзі Альбінам Главацкім. Праблематыцы польскага незалежніцкага падпольнага і партызанскага руху прысвечаныя артыкулы Анджэя Хмеляжа з Варшавы, а таксама даследчыкаў з Гродна Станіслава Сільвановіча, Віталя Барабаша і Анджэя Пачобута.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 60 000 рублёў.


 

Arche4_2015_5-1-4-over№ 4/2015(агульны аб’ём 318 старонак)

У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, «зялёны» рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара. Таксама раскрываюцца розныя разуменні грамадзянскай супольнасці ў беларускіх СМІ, а таксама практыкі падмены грамадзянскай супольнасці недзяржаўнымі арганізацыямі, арганізаванымі дзяржавай. Друкуюцца даследаванні штодзённага жыцця трэцяга сектара і спецыфікі аказання ім сацыяльных паслуг.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 40 000 рублёў.


 

№ 3/2015(агульны аб’ём 732 старонкі)3-2015

«ARCHE» (№ 3 за 2015 год), які з’яўляецца лагічным працягам тоўстага № 7 часопіса за 2009 год «Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час» і № 9 за 2014 год «Гістарыяграфія 1920-х гадоў: “доўгае XIX стагодзьдзе”: мова і нацыя».

Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануюцца найлепшыя здабыткі беларускай гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаныя паўстанцкім і рэвалюцыйным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. На 732 старонках знайшлі адлюстраванне падзеі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг., стварэнне і дзейнасць народніцкіх гурткоў у другой палове ХІХ ст., асаблівасці рэвалюцыйных хваляванняў 1905—1907 гг. у Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Іван Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі,Сяргей Цытовіч, Уладзімір Пічэта, Зміцер Жылуновіч і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 69 000 рублёў.


1-2-2015№ 1-2/2015(агульны аб’ём 419 старонак)

Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй – перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна “Код да Вінчы”. Цікава, экранізацыя гэтага твору была забароненая да паказу на тэрыторыі Беларусі.

Таксама ў нумары: апавяданне Сцяпан Стурэйкі “Наперад! Вяртанне”, даследаванне Віктара Конлеха “Беларуска-рускае дзвюхмоўе: міф ці рэальнасць?Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі ў люстэрку анкетавання студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка”, а таксама рэцэнзіі Андраніка Антаняна на кнігу Міхася Казлоўскага “Да кніжных скарбаў дакрануся. Нататкі бібліяфіла”(Мінск: Літаратура і мастацтва,  2011. 384 с.) і Сяргея Сурыновіча “Каштоўныя здабыткі беларускай біблістыкі”, прысвечаная найноўшым перакладам бібліі на беларускую мову.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 40 000 рублёў.


12-2014№12/2014 («Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый»; агульны аб’ём 754 старонкі)

Чаму бітва пад Оршай так важная для нас? Як слушна піша з адным артыкулаў нумару гісторык Генадзь Сагановіч, «бітва пад Оршай сталася нарожным каменем у выбудове сучаснай беларускай ідэнтычнасці». Спрабуючы стлуміць умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў краіне, лукашэнкаўскі рэжым адкрыта забараняе беларусам памятаць пра гэтую лёсавызначальную геапалітычную падзею пачатку XVI ст., адным з вынікаў з якой было ўсталяванне адносна стабільнай усходняй мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая праіснавала больш за паўтысячу гадоў і цяпер збольшага адпавядае мяжы паміж Беларуссю і Расіяй.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 79 000 рублёў.


11-2014№11/2014 («Гарадзенскі міленіум»; агульны аб’ём 393 старонкі)

Асноўнай тэмай дадзенага нумара «ARCHE» стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Геаграфічнае становішча дало магчымасць гораду быць важным адміністрацыйным цэнтрам на працягу стагоддзяў. Адпаведна Гародня паўплывала на рэгіён, стала месцам гістарычных падзей, істотных не толькі для Гарадзеншчыны, але і для краіны. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і інш. Сярод аўтараў нумара – Алег Ліцкевіч, Наталля Сліж, Вячаслаў Швед, Андрэй Кіштымаў, Андрэй Вашкевіч, Таццяна Касатая і іншыя беларускія, польскія і расійскія даследчыкі.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 59 000 рублёў.


10-2014№ 10/2014 («Радзіма»; агульны аб’ём 476 старонак)

У гэтым нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе.

Сярод аўтараў нумара: Рабэрта Баланьё, Сяргей Балахонаў, Таня Скарынкіна, Мікалай Халезін, Амас Оз,Эфраім Севела, Дзмітрый Гурневіч і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 50 000 рублёў.

 


9-20149/2014 («Гістарыяграфія 1920-х гадоў: «доўгае XIX стагодзьдзе»»; агульны аб’ём 429 старонак)

Нумар з’яўляецца лагічным працягам тоўстага № 7 часопіса за 2009 год “Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час”. Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануецца панарама гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаная наступнаму, асобнаму перыяду мадэрнай эпохі — нашаму «доўгаму ХІХ стагоддзю». Гэты том плануецца выдаць у дзвюх частках, гэту нумар – першая з іх. У яго ўвайшлі працы, прысвечаныя нацыянальным працэсам і сацыяльнай гісторыі. Пры гэтым аўтарамі асвятляецца гісторыя не толькі беларусаў, але і іншых этнічных груп нашага краю, у першую чаргу габрэяў і палякаў. Сярод аўтараў нумара: Аляксандр Шлюбскі, Леў Цвяткоў, Міхайла Піятуховіч, Уладзімір Пічэта, Даніла Васілеўскі, Міхаіл Мялешка, Ізраіль Сосіс, Г. Перлін, Саламон Кацэнбоген, Рыгор Рак, Янка Ляўчук.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 60 000 рублёў.


 

6-20146/2014 («Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага»; агульны аб’ём 385 старонак)

У нумары асвятляюцца пытанні як зараджэння магнацкага стану ў ВКЛ, так і ягонага далейшага развіцця ды заняпаду. Артыкулы прысвечаныя як асобным яскравым постацям, так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў, іх уладанняў ды спецыфічных інстытутаў, з імі звязаных. У нумары друкуюцца працы беларускіх (Ніна Скеп’ян, Наталля Сліж, Дзмітрый Віцько, Настасся Скеп’ян), літоўскіх (Рымвідас Пятраўскас, Гянуце Кіркене, Відас Далінскас, Рамуне Шмігельскіце-Стукене, Раймонда Рагаўскене) і польскіх (Томаш Кэмпа, Анджэй Адам Маеўскі, Адам Данільчык, Кшыштаф Касажэцкі, Марыюш Савіцкі, Аляксандра Зёбер).

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 55 000 рублёў.


3-2014№ 3/2014 («Віцебскія гісторыі»; агульны аб’ём 384 старонкі)

Гэты нумар цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагоддзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедствы ад захопаў і акупацый. Тэма знішчэння, рамонту, аднаўлення і занядбання замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі”.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Цана — 55 000 рублёў.