Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову працы вядомага брытанска-літоўскага даследчыка Стэфана Крыстафера Роўэла пад назвай «Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345». Перад гэтым праца вытрымала 4 выданні па-ангельску і была перакладзена на літоўскую мову.

У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342— 1345). Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.


rou_005_vector-копия

Змест

Спіс ілюстрацый . 6

Уступ . 7

Спіс скарачэнняў . 11

Мапы . 14

Генеалагічныя табліцы . 20

Раздзел 1. Цэнтральная і Усходняя Еўропа, 1290— 1320 гг. . 31

Раздзел 2. Крыніцы . 58

Раздзел 3. Уводзіны ў літоўскую эканамічную і палітычную гісторыю да 1315 г. . 83

Раздзел 4. Экспансія Літвы . 118

Раздзел 5. Палітычны аспект паганскага культу . 156

Раздзел 6. Літоўская мітраполія . 189

Раздзел 7. Пагане, мір і папа (1322— 1324 гг.) . 232

Раздзел 8. Бязлітасная realpolitik . 275

Раздзел 9. 1339— 1345 гг.: канцы і пачаткі . 311

Раздзел 10. Чыннікі фармавання Вялікага Княства . 338

Дадатак 1. Рускія крыніцы пра падзенне Кіева, 1322— 1323 гг. . 355

Дадатак 2. Спіс праваслаўных іерархаў, 1283— 1461 гг.  . 358

Рукапісныя крыніцы . 361

Бібліяграфія . 363

Паказнік . 404

ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ.

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by.

Цана (з улікам паштовай дастаўкі) — 129 тыс. рублёў. Па Мінску магчыма забраць выданне самастойна (па цане 99 тыс. рублёў) або замовіць дастаўку кур’ерам.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Роўэла», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.