Яго назва – «Нераўнапраўнае партнёрства: дзяржава і грамадзянская супольнасць пры кансалідаваным аўтарытарызме».

У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, «зялёны» рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара. Таксама раскрываюцца розныя разуменні грамадзянскай супольнасці ў беларускіх СМІ, а таксама практыкі падмены грамадзянскай супольнасці недзяржаўнымі арганізацыямі, арганізаванымі дзяржавай. Друкуюцца даследаванні штодзённага жыцця трэцяга сектара і спецыфікі аказання ім сацыяльных паслуг.

Arche4_2015_5 1+4  overУ нумары, які налічвае 318 старонак:

Аляксей Ластоўскі. Тэст на салідарнасць: рэакцыя беларускай грамадзянскай супольнасці на падзеі ва Украіне (2013—2014 гг.)  . 7

Агульны кантэкст . 10

Беларуская падтрымка Украіны: калектыўнае і індывідуальнае . 14

Украінскае пытанне: дэкларацыі і заявы . 19

Падтрымка Украіны: пратэстныя акцыі . 25

Па-за палітыкай: альтэрнатыўныя формы падтрымкі Украіны . 28

Высновы . 29

Ірына Кларк. Паміж разнамоўем і маналагічнасцю: трактоўкі грамадзянскай супольнасці ў беларускай прэсе (2000—2010) . 31

Рэзюмэ . 31

Уводзіны . 32

1. Сцісла пра метадалогію: паняцце дыялагічнасці . 33

2. Засваенне паняцця «грамадзянская супольнасць» на пачатку 2000-х гадоў . 38

2.1. Афіцыйны дыскурс: усталяванне «практычнага кансэнсусу» . 38

2.2. Альтэрнатыўныя выпадкі ўжывання «грамадзянскай супольнасці»: палітызацыя дыскурсу . 42
3. «Грамадзянская супольнасць» і «публічная прастора» ў кантэксце выбарчай палітыкі 2004—2006 гг . . 46

3.1. (Ад)будова афіцыёзнай «грамадзянскай супольнасці», «апоры дзяржавы» . 46

3.2. «Плошча» і новая трактоўка «грамадзянскай супольнасці» . 52

4. Абмежаваная лібералізацыя: палітыка дыялогу ў беларускай прэсе (2008—2010) . 54

Высновы . 60

Алена Арцёменка. (Дэ)кансалідацыя грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: зніжэнне патэнцыялу да салідарнага дзеяння, дэпалітызацыя і каштоўнасны разнабой . 64

Тыпы кансалідацыйных ініцыятыў . 64

Бар’еры для кансалідацыі . 68

Высновы . 71

Уладзімір Роўда. Ацэнка становішча грамадзянскай супольнасці Беларусі ў справаздачах «Freedom House» і «Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці» (USAID) (1999—2013 г.) . 73

Настасся Матчанка. Падмена грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: недзяржаўныя арганізацыі, арганізаваныя дзяржавай . 87

Дзейнасць НДААД у Беларусі. 88

Дзяржаўны карпаратывізм у Беларусі. 91

Адносіны дзяржавы з НДА і НДААД . 92

Ці ёсць падмена?. 94

Стварэнне праўладных арганізацый у супрацьвагу прадэмакратычным НДА . 94

Структуры, створаныя для імітацыі дыялогу з грамадзянскай супольнасцю . 97

Фінансаванне НДААД з праграм, разлічаных на падтрымку НДА . 99

Высновы . 100

Вадзім Смок. Барацьба за «беларускасць»: вынікі дзейнасці культурных НДА . 102

1. Культурны рух у Беларусі ў познесавецкія часы . 102

2. Сённяшняя сітуацыя . 104

3. Эвалюцыя культурніцкіх НДА ў перыяд незалежнасці . 107

4. Асноўныя актары культурнага поля . 109

Профільныя культурныя НДА і ініцыятывы . 109

Незалежныя медыі і інтэрнэт-супольнасці . 111

Ахова архітэктурнай спадчыны . 112

Незалежныя выдавецтвы . 114

Адукацыйныя і навукова-экспертныя праекты . 116

Нефармальныя аб’яднанні і грамадскія кампаніі . 118

Культурніцкія НДА ў рэгіёнах . 118

5. Расійская агрэсія ва Ўкраіне як выклік грамадзянскай супольнасці Беларусі . 120

6. Высновы . 121

Вадзім Быліна. Футбольныя фанаты як прыклад непадкантрольнай уладам супольнасці ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму . 125

Футбольныя фанаты ў СССР. 127

Фан-рух у незалежнай Беларусі . 129

Некаторыя высновы. 139

Аляксей Крывалап. Астравец, 9 кастрычніка 2009 г.: выпадак грамадскіх слуханняў аб Беларускай АЭС . 141

Спачатку быў Чарнобыль. 142

Грамадскасць падключаецца. 144

Прынята да ведама. 148

Суседзі цікавяцца «мірным атамам». 149

Высновы. 150

Таццяна Шчурко. «Гендарны сектар» грамадзянскай супольнасці: фемінісцкія / ЛГБТ / квір-ініцыятывы і практыкі няяўнай дыскрымінацыі . 152

Інстытуцыйная рамка і кантэкст. 153

Дынаміка «гендарнага сектара». 156

Ключавыя асаблівасці «гендарнага сектара». 163

Высновы. 167

Стратэгіі дзейнасці

Ігар Расолька. Палітызацыя грамадзянскай супольнасці ў апалітычным грамадстве: патэрналізм, дэкансалідацыя і стратэгіі дзейнасці сацыяльных агентаў . 168

Віталь Сіліцкі. Грамадскі сектар у Беларусі — паўсядзённае жыццё і арганізацыйныя працэсы . 176

Агульныя заўвагі. 176

Аналіз паглыбленых інтэрв’ю. 182

Адкуль бяруцца НДАшнікі. 182

Што робіць грамадзянскую супольнасць эфектыўнай. 185

Вынікі сацыялагічнага апытання. 186

Матывацыя грамадскай актыўнасці . 190

Практыкі грамадскай дзейнасці 1 — як?. 194

Практыкі грамадскай дзейнасці 2 — з кім?. 201

Крытэры і сродкі дасягнення эфектыўнасці . 205

Высновы і некаторыя рэкамендацыі. 213

Наталля Васілевіч. Заведама нераўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванага аўтарытарызму . 216

Агульны кантэкст. Рэлігійнасць і канфесіі . 216

Палітызацыя пратэстантаў: першая фаза . 223

Свабода сумлення «ў законе» . 228

Палітызацыя пратэстантаў: новая фаза, «Новае жыццё» . 233

Праваслаўная царква: партнёрства ці скокі пад дудку? . 236

Прыход: супольнасць клопату ці камбінат рэлігійных паслугаў? . 242

Рэлігійныя арганізацыі і рухі: у царкоўнай агароджы і па-за ёй . 244

Высновы . 252

Таццяна Чуліцкая. Сацыяльныя арганізацыі Беларусі: паміж дзяржавай і грамадствам . 254

Уводзіны . 254

Гіпотэза, мэта і метады даследавання . 256

Праблемы вызначэння панятка «сацыяльныя арганізацыі», іх класіфікацыя і колькасць у Беларусі . 257

Кароткі агляд станаўлення сацыяльных арганізацый пасля набыцця незалежнасці . 263

Сучасны стан і структурна-функцыянальныя характарыстыкі сацыяльна арыентаваных арганізацый . 268

Узаемадзеянне сацыяльных АГС з дзяржавай . 273

Высновы . 277

Вячаслаў Бабровіч. Грамадзянская адукацыя ў Беларусі: канцэпцыі, стандарты і адсутнасць запыту з боку грамадства . 278

1. Станаўленне грамадзянскай адукацыі. 279

2. Дыскусіі пра канцэптуальныя падставы грамадзянскай адукацыі . 285

3. Высновы. 292

Міхась Пліска. Мясцовае самакіраванне: пятае кола ў возе дзяржаўнай улады . 295

Законатворчая практыка: мясцовае самакіраванне як працяг аўтарытарнай дзяржавы . 296

Непатрэбныя партнёры: Грамадзянская супольнасць і ўлада на месцах . 302

Высновы . 305

Кнігаспіс

Бібліяграфія па даследаваннях грамадзянскай супольнасці ў Беларусі (2000—2014 гг.).

Метадалагічная нататка . 306

Даследаванні і маніторынгі . 307

Дапаможнікі . 310

Аналітыка . 311

ЗМЕСТ (PDF)

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by

Цана 40 тыс. без дастаўкі, 59 тыс. з ёй.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «4-2015», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.