Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову працы вядомага літоўскага даследчыка Артура Дубоніса пад назвай «Лейці вялікага князя літоўскага».

Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.


14989ЗМЕСТ

Уступнае слова ад рэдактара . 7
Уводзіны . 9
Гістарыяграфія . 9
Крыніцы . 12
Праблема . 20

1. Лейці ў Літве ў XV — першай палове XVI ст. . 22
1.1. Пачатковы агляд . 22
1.2. Лейці ў літоўскім грамадстве XV — першай паловы XVI ст. (Людзі гаспадарскага двара/маёнтка. Вотчынная зямля. Лейцеўская служба. Феномен інвентару маёнтка ў Даўгірдзішках) . 26
1.3. Ці былі лейці асаблівай часткай літоўскага грамадства? . 34
1.4. Лейці: рускае значэнне імя . 39
1.5. Лейці — літоўцы сярод літоўцаў . 43

2. Лейці ў Жамойці . 45
2.1. Відуклеўская воласць (XV ст.) (Leytkopy, Леиткопи. Лейткопы ў Батоцкай воласці. Значэнне назвы Лейткопы (Leitkapiai). Першыя вынікі) . 45
2.2. Ці былі дзе яшчэ ў Жамойці тапонімы, вытворныя ад «лейцяў» альбо «літвы»? (Лілавены: рацыя Т. Гірша альбо В. Біржышкі? Вынікі) . 50
2.3. Літоўцы ў Жамойці ў XIII—XIV стст. (Гістарыяграфія меркаванняў. Даныя крыніц) . 52
2.4. Перасяленне лейцяў у Жамойць і мясцовая народная традыцыя . 55
2.5.Lethowini de Samethia — літоўцы з Жамойці? . 58
2.6. Якую задачу выконвалі тут лейці? . 61
2.7. Прыкметы літоўскай тэрытарыяльнай арганізацыі ў паўднёва-ўсходняй Жамойці . 61
2.8. «Паліцэйскія» функцыі лейцяў у Жамойці . 63

3. Найбольш раннія звесткі пра лейцяў і іх службу . 65
3.1. Гаспадарская воласць . 65
3.2. Лейці Міндоўга і яго дзяцей (Лейці на памежных з крыжакамі тэрыторыях у XIII ст. Лейці і тэрытарыяльная арганізацыя «Нямецкай мяжы». Параўнайма: анікшцкія і жамойцкія лейці. Слонімская литва. Лейці Руклі і Войшалка) . 66
3.3. Лейці літоўскага памежжа ў ХІІІ ст. . 74

4. Лейці і развіццё каралеўскай улады . 79
4.1. «Літоўскія» часткі земляў і валасцей . 79
4.2. Лейці і этнасацыяльныя эліты Літоўскай дзяржавы . 85
4.3. Лейці як спадчына дафеадальнага (варварскага) літоўскага
грамадства . 86

Высновы . 90
Пасляслоўе да беларускага чытача (Замест заканчэння) . 92
Дадаткі . 99
1. Літва ў Анікшцкай воласці . 99
2. Літавены (Lietavėnai / Litavienai) у Жамойці . 108
3. Слонімская литва . 109
4. Літоўская воласць у Бакштанскім ключы . 111
5. Лейці ў Вялікім Княстве Літоўскім . 113
6. Даныя пра лейцяў . 115
Спіс крыніц, слоўнікаў і літаратуры . 123
Паказальнік . 131

ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ.

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by.

Цана (з улікам паштовай дастаўкі) — 149 тыс. рублёў. Па Мінску магчыма забраць выданне самастойна (па цане 129 тыс. рублёў) або замовіць дастаўку кур’ерам.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Дубоніса», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.