Новая кніга нашага выдавецтва прысвечана падзеям, якія адбываліся ў Берасці і Берасьцейскай крэпасці ў чэрвені—ліпені 1941 г. 

Ганцар_700Яна ўпершыню ўводзіць у навуковы зварот шырокі спектр крыніц, робіць даступнымі дакументы і матэрыялы, найбольш важныя для разумення падзеяў пачатковага перыяда вайны.

Кніга выйшла на рускай мове. Праўда, усе тэкставыя крыніцы прыводзяцца на мове арыгінала і ў перакладзе на рускум мову. Яны згрупаваныя ў тры рубрыкі – «Баявыя дзеянні», «Сітуацыя ў горадзе» і «Пачатак тэрору».

Кніга «Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии» – гэта плён больш пяцігадовай дзейнасці аўтарскага калектыву,  складзенага з беларускіх і нямецкіх навукоўцаў – Крысціяна Ганцэра, Ірыны Яленскай, Алены Пашковіч, Яўгена Разенблата і Сяргея Струнца.

Кніга выйшла ў цвёрдай вокладцы на высокім паліграфічным узроўні, у ёй змешчаны сотні ўнікальных фатаграфій Берасця і Берасцейскай крэпасці ў чэрвені—ліпені 1941 г., з іх больш за 60 у колеры. Яе аб’ём – 724 старонкі.

Кнігу можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або пазваніўшы на тэлефон (29) 5507969. Цана выдання – 249 тыс. (самавывыз з станцыі метро «Каменная горка» у Менску) або 299 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам).

Замаўляючы выданне праз электронную пошту, у полі «Тэма» пазначайце «Брест. Лето 1941». У лісце трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі.

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Спосабы дастаўкі замовы – кур’ерская дастаўка (толькі Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (станцыя метро Каменная горка).

Каб пазбегнуць непаразуменняў, замаўляючы выданне адразу пазначайце спосаб дастаўкі.