Часопіс “ARCHE” шукае вэб-рэдактара на поўную стаўку.

У сувязі з запускам абноўленай і пашыранай вэрсіі свайго сайту часопіс “ARCHE” шукае вэб-рэдактара на поўную стаўку.

Кандыдат на пасаду павінен адпавядаць наступным крытэрам:

— высокая працаздольнасьць;

— досьвед рэдактарскай працы, добрае валоданьне кампутарам;

— адсутнасьць шкодных звычак;

— добрае веданьне беларускай і ангельскай моваў;

— наяўнасьць уласнага працоўнага месца  (у выпадку дыстанцыйнай працы).

Наяўнасьць профільнай адукацыі і рэкамэндацый вітаецца.

Зарплата невысокая.

Часопіс ахвяруе магчымасьць сталага прафэсійнага росту.

Рэзюмэ высылаць на адрас valer@arche.by

У тэме ліста пазначайце “Рэзюмэ”.

Дэдлайн 2 кастрычніка 2011 г.