1 сакавіка (чацьвер) а 18.30 у Горадні адбудзецца прэзэнтацыя нумару «ARCHE», цалкам прысьвечанага жанчынам у беларускай гісторыі. Нумар укладзены гарадзенскім гісторыкам Натальляй Сьліж.

Артыкулы нумару:

«Шляхцянкі на старонках прыватна-прававых і судовых дакументаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.» (Наталля Сліж)

«Асаблівасці грамадскіх стэрэатыпаў адносна жанчын на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII ст.» (Наталля Гардзіенка.)

Роля жанчын у паўстанні 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі. Паводле матэрыялаў беларускіх архіваў. (Алена Фірыновіч).

«Жанчыны вааружылісь коллямі і ідуць на нас у наступленне…». «Бабскія бунты» ў БССР у пачатку 1930-х гг. (Ірына Раманава)

Праблема шлюбу і мацярынства ў жыцці беларускай жанчыны першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. (Ірына Кашталян.)

Людвіка Караліна з Радзівілаў — апякунка пратэстанцкіх збораў у Вялікім Княстве Літоўскім. (Людміла Іванова.)

Друкуецца ліставаньне Ларысы Геніюш і іншыя важныя публікацыі.

Нумар багата ілюстраваны.

Апрача гэтага, на сустрэчы будуць прадстаўлены два нядаўна выдадзеныя краёвыя слоўнікі — «Краёвы слоўнік Віцебшчыны» Міколы Касьпяровіча і «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» Міколы Шатэрніка.

Усе ахвочыя змогуць пазнаёміцца з «Расійска-беларускім слоўнікам» Некрашэвіча-Байкова.

На сустрэчы гаворка зойдзе таксама пра кнігу Андрэя Мацука «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.)».

Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Будзёнага 48а, заля ва ўнутраным дворыку.

Пачатак а 18.30.