Распродаж Збору твораў Адама Бабарэкі.

Шмат хто з нашых людзей нічога не ведае пра Адама Бабарэку. У гэтым праяўляецца сіла і эфектыўнасьць афіцыйнай палітыкі памяці. Пасля фізічнага знішчэння наступаў чарод памяці пра чалавека – яго імя і творы таксама належала раз і назаўсёды выкрасліць  з гісторыі.

Адама Бабарэку забівалі двойчы. Першы раз,  арыштаваўшы 25 ліпеня 1930 па сфабрыкаванай спецслужбамі справе “Саюзу вызвалення Беларусі”. Колішніі выкладчык кафедры беларускай літататуры БДУ, бацька-заснавальнік літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”, шматгадовы публіцыст тагачаснай “Савецкай Беларусі” (тады беларускамоўнай), бліскучы інтэлектуал быў на год  без дай прычыны кінуты ў турму.  Далей была доўгая ссылка, разлука з сям’ёй, работа рахункаводам-бухгалтарам.  Сістэма зрабіліа ўсё, каб забіць у Бабарэку творцу. Але ён працягваў жыць, г.зн. пісаць –  у школьных сшытках, бухгалтарскіх ведамасцях, кавалках кардону. 24 ліпеня 1937 Бабарэку арыштавалі ў ссылцы ізноў – каб гэтым разам знішчыць назаўсёды.

У гэтым выпадку сістэма дапусціла збой. Падчас ператрусу, які пачаўся ўслед за арыштам, Адамава жонка  Ганна кінула ёй выклік — схавала ў ложку, на якім нібыта спала дачка, увесь мужаў архіў. Чэкісты не кранулі дзіцё – і тым самым даробак геніяльнага творцы быў выратаваны.

У гісторыі беларускай культуры першай палове XX ст. ёсць толькі два творцы, чые архівы былі выратаваныя ад хцівых лап НКВД – гэта Адам Бабарэка і Максім  Гарэцкі.

Ганна Бабарэка да сваёй смерці так і не перадала мужаў архіў у дзяржаўныя ўстановы. Выбітны даследчык Уладзімір Конан у 1970-ыя напісаў кнігу Бабарэкавай творчасці, так і не атрымаўшы да яго доступу. Толькі з дзясятак гадоў назад Бабарэкава дачка Алеся перадала архіў у БДАМЛІМ.

Хто такі Адам Бабарэка?

Гісторык беларускага руху, крытык беларускай літаратуры, філосаф, публіцыст, пісьменнік. Адам Бабарэка – адзін з бацькоў-заснавальнікаў беларускага акадэмічнага літаратуразнаўства, беларускай гуманітарнай навукі наагул.

З чаго складаецца Збор твораў Адама Бабарэка?

З рукапісных дакументаў, якія ніколі раней не былі апублікаваны (больш за 1 тысячу старонак), а  таксама з публікацый 1920 ў малатыражнай прэсе БССР. Па ацэнках  укладальнікаў, публікацыя на 95-97 % ахоплівае Бабарэкаў увесь  творчы даробак

Пра што Збор твораў Адама Бабарэкі?

Першы том Збору твораў Адама Бабарэкі – усёабсяжная энцыклапедыя беларускай літаратуры канца XIX  — першай трэціі XX стагоддзя.  Ён змяшчае артыкулы:

“Лірыка Міхася Чарота”, “Контуры творчага шляху А. Гурло”, “Творчасьць Ул. Дубоўкі як форма нацыянальнай сьвядомасьці пралетарскага характару”, “Коласаўская праўда жыцьця”, “Максім Багдановіч у літаратурных ацэнках”, “Паэма „Сымон Музыка“ Якуба Коласа”, “З. Бядуля. „Танзілія“: Неапублікаваныя варыянты і нататкі”, “Т. Кляшторны. Сьветацені”, “Пра Бядулеву аповесьць „Салавей“, “Пра Коласаву „Новую зямлю“, “„Зямля“ Кузьмы Чорнага”, “Л. Калюга. „Нядоля Заблоцкіх“, “На смерць Узвышша”, “Слова і мастацтва: Заўвагі аб формальнай школе і поэзіі Я. Пушчы”,  “Матар’ялы да гісторыі літаратурных нораваў у Беларусі”,  а таксама дзясяткі іншых.

Другі том складаецца з практыкаванняў у прозе (“Зьмітрава вясельле”, “Максім Трапкач”,”Як красназорцы зямлі сцураліся”.  “У патайкох: З жыцьця за белапольскай акупацыяй”), з філасофіі і эсэістыкі (“Крытычныя разважаньні пра кнігу Артура Шапэнгаўэра „Сьвет як воля і прадстаўленьне“, “Сьвет як мысьль: Існасьць гегелеўскай філёзофіі”, “Аб домінантах сьветагляду і праблеме абсолютнай ісьціны”, “Да спосабаў мысьлі”, “Аб „добрай волі“ і „канечнасьці“ ў аб’ектыўным сьвеце”, “Сэнс выгнаньня “, “Бэнэдыкт Сьпіноза. „Этыка“: Агульнае ўражаньне. Заўвагі па асобных тэзісах”, “Заўвагі да дакладу І. Сталіна аб „процілеглых пачатках“), з публіцыстыкі і карэспандэнцыі, паэзіі, запісных кніжак, дзённікаў, 146 лістоў (да блізкіх, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Антона Адамовіча і інш.), 39  дакументаў і матэрыялаў да яго біяграфіі.

Трэба асабліва падкрэсліць, што ў томе ўпершыню ў гісторыі друкуецца пратакол  допыту А. Бабарэкі па справе “Саюзу вызвалення Беларусі”.

Апошнія Бабарэкавы лісты да жонкі і дзяцей са страшнай сілай выкрываюць саму сістэму.  Яны  апісваюць яго павольнае паміранне ў лазарэце канцлагера пасля таго, як гэтага хворага на парок сэрца чалавека кінулі рыць лапатаю зямлю.  20 верасня 1938 Бабарэка напіша жонцы і дзецям: “Весь я отёк и опух, ходить не могу, задыхаюсь”. 1 кастрычніка 1938 Бабарэка даслаў апошні ліст сям’і: “Были моменты, когда думалось, что не перенесу этой болезни”.

Каму адрасаваны Збор твораў Адама Бабарэкі

Школьнікам, студэнтам, выкладчыкам, прафесійным даследчыкам, бацькам, якія гадуюць дзяцей у беларускім духу, а таксама ўсім тым, хто хоча атрымаць глыбокую і займальную чытанку на беларускую мове.

Чаму важны Збор твораў Адама Бабарэкі?

Публікацыя прэзентуе не толькі тэксты геніяльна абдоранага навукоўца. Яна паказвае, як аб гэтага чалавека абламала зубы савецкая сістэма – нягледзячы на арышты, ссылкі і мучаніцкую смерць Адам Бабарэка нікога не абгаварыў, памёршы крыштальна сумленным чалавекам.

Ці ўваскрэсне Адам Бабэрка, залежыць ад нас з вамі. Адзіны шанец на яго жыццё пасля смерці – не даць памерці яго ідэям, зрабіць вечна актуальнымі для Беларусі.

Як выглядае Збор твораў Адама Бабарэкі

Амаль дзве тысячы старонак тэксту вялікага фармату A4 у двух тамах, запаяных у цэлафан, амерыканскія паліграфія, цвёрды пераплёт, арыгінальны правапіс, грунтоўны навуковы апарат. Збор твораў Адама Бабарэкі быў прызнаны найлепшай кнігай на беларускай мове за 2011 год у традыцыйным штогоднім кніжным рэйтынгу “Нашай нівы”. 22 эсперты “Радыё Свабода” паставілі гэтае выданне на 3 пазіцыю сярод найлепшых беларускіх кніг 2011 года ў сваім апытанні. Цікава, што нават дзяржаўны часопіс “Маладосць” прызнаў гэтую кнігу найлепшым выданнем 2011 годаў катэгорыі “Нонфікшн”. Пра Збор твораў Адама Бабарэкі двойчы прыхільна пісала афіцыйная “Советсткая Белоруссія – Беларусь сегодня”, прызнаючы яго каштоўнасць.

Дзе і як замовіць Збор твораў Адама Бабарэкі

Да 10 красавіка Збор твораў, можна замовіць за 129 тыс. (кошт дастаўкі ўключаны), напісаўшы  на адрас dastauka@arche.by

Звярніце, калі ласка, увагу, што “Белпошта” бярэ пару працэнтаў ад гэтай сумы за сам паштовы перавод. Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэннем вашага  прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам).

Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар вашага кантактнага тэлефона.

Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце – «Бабарэка».

Збор твораў Адама Бабарэкі будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрымання пасылкі – г.зн. грошай наперад высылаць ня трэба. Чакаем вашых замоў! Афэрта дзейнічае толькі на тэрыторыі Беларусі.

Не адкладай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

E-mail для даведак – dastauka@arche.by