Распродаж найлепшых гістарычных кніг апошняга дзесяцігоддзя.

У межах акцыі прапануюцца тры самыя грунтоўныя кнігі на тэму беларускай гісторыі апошняга дзесяцігодзьдзя – “Мадэрная гісторыя Беларусі” Юрыя Туронка (больш за 900 старонак вялікага фармату А4), “З Богам да Беларусі” Адама Станкевіча (амаль 1100 старонак фармату А4), “Да гісторыі беларускай літаратуры” Антона Адамовіча (1464 старонкі фармату А 5).

Усе тры кнігі маюць цьвёрдыя вокладкі. Усе яны забяспечаны навуковым апаратам – разгорнутымі каментарамі, паказнікамі імёнаў і іншымі дапаможнымі матэрыяламі.

У збор твораў Юрыя Туронка ўвайшлі пяць манаграфій, якія сталі клясычнымі, а таксама дзясяткі артыкулаў на тэму Беларусі пад нямецкай акупацыяй, генэзісу беларускага нацыяналізму, а таксама каталіцызму на беларускіх землях.

Манаграфіі  “Памяці Браніслава Туронка”, “Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі”, “Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі”,  “Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939)”, “Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944)”, “Беларусь пад нямецкай акупацыяй” складаюць касьцяк “Мадэрнай гісторыі Беларусі”.  Некаторыя зь іх выдаваліся нямала разоў – напрыклад, дасьледаваньне “Беларусь пад нямецкай акупацыяй” вытрымала 2 выданьні на польскай мове, і 5 на беларускай. Яго неверагодны посьпех тлумачыцца проста. Туронак першы сярод беларускіх гісторыкаў, дасьледуючы  Беларусь пад нямецкай акупацыяй, абапіраўся пераважна не на савецкія (публікацыі ў партыйнай і савецкай прэсе, данясеньні савецкіх партзанаў і падпольшчыкаў, і г.д.), а на нямецкія крыніцы (т.зв. александрыйскія мікрафільмы). Найперш гаворка ідзе пра дакумэнты з архіву Міністэрства ўсходніх занятых абшараў Альфрэда Розенберга, які быў захоплены амэрыканцамі ў 1945 годзе і вывызены ў ЗША. Урад Польшчы не паскупіўся і выкупіў некалькі соцень тысяч дакументаў з гэтага архіву, і акарат з імі працаваў Туронак, каб стварыць сваю выдатную кнігу.

“Мадэрная гісторыя Беларусі” вытрымала два перавыданні, палюбілася чытачам, і цяпер выкарыстоўваецца як дапаможнік для студэнтаў-гісторыкаў беларускіх ВНУ. Пералічым яшчэ некаторыя даследаванні з гэтай кнігі: “Удзел М. Фальскага ў беларускім выдавецкім руху”, “Абставіны публікацыі і аўтарства першага беларускага лемантара”, “З гісторыі беларускага выдавецкага руху ў 1902—1905 гадох (Лёнданскія брашуры ППС, Выдавецкія спробы БРП, Беларускі “Круг” у Пецярбургу, Кракаўская місія Багушэўскага)”, “Узаемадачыненьні ППС зь беларускім рэвалюцыйным рухам у 1902—1906 гадох”, “Дзейнасьць беларускага выдавецтва  “Загляне сонца і ў наша аконца” ў Пецярбургу (Пералік кніг, выдадзеных суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца”), “Фабіян Акінчыц — правадыр беларускіх нацыянал–сацыялістаў”, “Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы”, “Да гісторыі Друйскага марыянскага манастыра”, “Фармаваньне сеткі рыма–каталіцкіх парафіяў на Беларусі ў 1387—1781 г.”, “Трагізм і загадкавасьць лёсаў (Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску)”, “Спробы адраджэньня Ўніяцкай царквы на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі”, “З пачыну пралата Сьцяфана Данісевіча” (Сьпіс непэрыядычных каталіцкіх выданьняў на беларускай мове (1906—1917 г.), “Беларускае пытаньне ў палітыцы Лёнданскага лягеру (1941—1944)”, “Генэза і дзейнасьць Беларускай цэнтральнай рады (сьнежань 1943 — чэрвень 1944)”, “Загадка сьмерці Францішка Аляхновіча”, “Саюз беларускай моладзі ў Нямеччыне”.

У кнігу заснавальніка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ксяндза Адама Станкевіча выйшлі ўсе яго кнігі, якія выйшлі падчас яго жыцьця і пасьля яго мучаніцкай сьмерці. Праца “Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу”, якая адкрывае том, выкарыстоўвалася як падручнік для беларускіх школьнікаў падчас апошняй нямецкай акупацыі. У гістарычным блоку друкуюцца таксама даследаванні “Вітаўт Вялікі і беларусы”, “Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі”, “Беларуская мова ў школах Беларусі ХVІ і ХVІІ ст.”, “Магнушэўскі–Паўлюк Багрым–Баброўскі”, “Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня”, “Кастусь Каліноўскі, “Мужыцкая праўда” і ідэя незалежнасьці Беларусі”, “Франціш Багушэвіч: У трыццатыя ўгодкі ягонай сьмерці 1900–1930”, “Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла: Зь яго жыцьця і працы”, “Казімер Сваяк. Нарысы аб ягонай ідэалёгіі (у пятыя ўгодкі сьмерці)”, “З жыцьця і творчасьці Казімера Сваяка (у дзясятыя ўгодкі яго сьмерці) 1926–1936”, “Міхал Забэйда і беларуская народная песьня”,“У чэсьць 950-годзьдзя хрышчэньня Беларусі”, “Хрысьціянства і беларускі народ”, “Родная мова ў сьвятынях”, “Беларускі хрысьціянскі рух (гістарычны нарыс)”. У багаслоўскім і гістарыясофскім – пераклады з Бібліі і літатургічнай літаратуры (кнігі “Божае Слова: лекцыі, Эванэліі і прамовы на нядзелі і сьвяты”, “На сьвята маткі (Увагі аб дастойнасьці і значэньні маткі)”, “Патрабнейшыя выняткі з рытуалу”, “Вучыся і маліся”. У том увайлі таксама прамовы Адама Станкевіча перад польскім Соймам”, “Праекты рэформы Каталіцкага касьцёла ў БССР, пададзеныя савецкім уладам у 1944–1947 гадах”), і яго цудам ацалелы дзённік, які друкуецца як цэльная публікацыя ўпершыню.

Том“Да гісторыі беларускай літаратуры” прысвечаны не гісторыі Беларусі наагул, але тым беларускай літаратуры як асноўнаму сродку пашырэння і разбудовы нацыянальнай ідэнтычнасці. Яго аўтар Антон Адамовіч — адзін з членаў літаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша”, пазней арыштаваны па справе “Саюзу вызвалення Беларусі”, у канцы 1930-х вярнуўся ў Менск, каб з прыходам немцаў у 1941 годзе стаць рэдактарам “Менскай (Беларускай) газэты”. Адамовіч пражыў доўгае жыццё, і яго нарысы гісторыі беларускай літаратуры – мабыць, самыя грунтоўныя з тых, што былі створаны па-за межамі навуковых устаноў. У томе друкуюцца даследаванні “Максім Гарэцкі (Спроба монографіі творчасьці)”, “Натальля Арсеньнева (Спроба літаратурнае „пяцімінуткі“), “Узвышэнства як беларуская нацыянальная ідэялёгія”, “Па дарозе да Эўропы (Кароткі нарыс разьвіцьця беларускае літаратуры)”, “„Не загіне край забраны“ (У справе нацыянальнага гімну)”, “Да мюнхэнскага выданьня паэмы „Новая зямля“ Якуба Коласа”, “Да нью–ёрскага выданьня „Твораў“ Уладзімера Жылкі”, „Раськіданае гняздо“ Купалы”, “Да мюнхэнскага выданьня „Тутэйшых“ Янкі Купалы”, “Да мюнхэнскага выданьня „Запісак Самсона Самасуя“ А. Мрыя”, “Лукаш Калюга. Нядоля Заблоцкіх”, “Паўлюк Трус (Да 25–х угодкаў сьмерці і 50–х угодкаў нарадзінаў)”, “Мастацкая крыптаграфія ў нашай літаратуры”, “Да творчае гісторыі „Сымона–музыкі”, “Якуб Колас у супраціве саветызацыі”,

“Саветызацыя беларускай літаратуры й ейныя этапы”, “Сацыялістычны рэалізм і ягоныя сучасныя аспэкты”, “Беларускае літаратурна–мастацкае згуртаваньне „Ўзвышша“, “Да 40–годзьдзя Купалавага антыбальшавізму”, “Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры (1917—1957)”,

“Сорак год беларускае літаратуры ў БССР”,  “Афіцыйны савецкі Парнас беларускае літаратуры”, “Наш Багдановіч”, “Алесь Гарун. Жыцьцё й творы”, “Да пабудовы навуковае гісторыі беларускае літаратуры”, “Да пытаньня пра месца Праньцiшка Багушэвiча ў гiсторыi беларускае лiтаратуры”, “Натальля Арсеньнева „між берагамі“”, “Так пяяў Салавей. Мэмуарна–камэнтатыўныя ды крытычна–тлумачальныя нататкі пра жыцьцё й творы Алеся Салаўя”.

Да 25 красавіка гэтыя тры кнігі можна замовіць за 99 тыс (без уліку кошту дастаўкі). Звярніце, калі ласка, увагу, што дастаўка каштуе 30 тыс.  «Белпошта» возьме яшчэ пару працэнтаў ад сумы плацяжа за паштовы перавод.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас dastauka@arche.by

Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар вашага кантактнага тэлефона.

Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце — «Тры брамы». Тры кнігі будуць дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом.  Аплата па факце атрымання пасылкі — г.зн. грошай наперад высылаць не трэба. Чакаем вашых замоў! Афэрта дзейнічае толькі на тэрыторыі Беларусі.

E-mail для даведак — dastauka@arche.by