Распродаж выданняў пра сучасную беларускую палітыку.

Беларуская гісторыя апошніх 20 гадоў – гэта гісторыя вялікай надзеі. Яна пераканаўча паказвае, што Беларусь можа быць свабодным дэмакратычным грамадствам, з сапраўднымі выбарамі і развітай палітычнай канкурэнцыяй, выбудовай дэмакратычных інстытутаў і курсам на ўваходжанне ў еўрапейскую палітычную і культурную супольнасць. Такой была Беларусь першай паловы 1990-х гадоў. Пасля канстытуцыйнага перавароту 1996 года Беларусь у палітычных адносінах стала тыповай краінай Сярэдняй Азіі. “Адзінства” улады і народа пачало трымацца на разбурэнні прынцыпа раздзялення ўлады, адмове ад вяршэнства права і канкурэнтнасці палітычнага працэсу. Наступствам гэтага стала рэпрэсіўная палітыка ідэнтычнасьці, калі праследуюцца сацыяльныя, нацыянальныя або культурныя групы, якія ў вачах улады не валодаюць значным электаральным патэнцыялам, вядзенне медыйных войнаў на знішчэнне, заснаваная на прынцыпах апартэіду, стыгматызацыі і гетаізацыі культурная палітыка.

Беларуссю пачаў правіць султан, якога мы па інерцыі працягваем называць прэзідэнтам.

Паколькі афіцыйная навука ў цяперашняй Беларусі зведзена да ролі служанкі ўлады, і ператворана ў інструмент прапаганды і прамыўкі мазгоў, яна не здольная даследаваць ключавыя працэсы ў найноўшай палітычныя гісторыі краіны і нацыі. Мы не маем шанцаў прачытаць кнігі пра дзейнасць дэпутата Лукашэнкі або фракцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12 склікання, як і на дзясяткі іншых важных тэм.

У сітуацыі, калі дзяржава выкрэслівае або фальсіфікуе цэлыя пласты памяці пра нашу найноўшую гісторыю, місія яе асэнсавання пераходзіць у рукі незалежных даследчыкаў. Пяць выданняў, які прапануюцца вашай увазе ніжэй, хоць і  выйшлі па-за ўніверсітэцкімі кафедрамі і акадэмічнымі інстытутамі, але былі напісаны прафесіяналамі самай высокай пробы – Андрэем Казакевічам, Андрэем Ляховічам, Дзянісам Мельяцовым, Міколам Кацуком, Юрыем Чавусавым, і іншымі. Віталь Сіліцкі, які заўчасна адышоў ад нас летась, і праявіў свае таленты напоўніцу ў гэтых выданнях, даўшы ў іх дзясяткі глыбокіх і праніклівых артыкулаў у некалькі соцень старонак.

Кнігі забяспечаны навуковым апаратам, у прыватнасці іменнымі паказнікамі. Іх сукупны аб’ём перавышае тысячу старонак.

У кнігу “Беларуская палітычная сцэна і прэзыдэнцкія выбары 2006 году” ўвайшлі аналітычныя артыкулы “Прававая сыстэма: зьмена нарматыўнага парадку вядзеньня палітыкі”, “Эканамічная аснова беларускай палітычнай мадэлі”, “Ідэалягічная інфраструктура беларускае палітыкі”, “Рэлігійнае поле сучаснай Беларусі”, “Палітычны аспэкт функцыянаваньня СМІ і Інтэрнэту ў Беларусі”, “Унутраная палітыка рэжыму: кастрычнік 2004 — сакавік 2006 году”, “Сымболіка палітычных працэсаў 2004—2006 гадоў”, “Замежны кантэкст беларускае палітыкі ў 2004—2005 гг.”, “Перадвыбарная кампанія Лукашэнкі”, “Стратэгіі прапаганды на беларускім тэлебачаньні напярэдадні выбараў 2006 году”, “Рэкляма і піяр-тэхналёгіі ў выбарчай кампаніі-2006”, “СМІ і Інтэрнэт у кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі 2006 году”, “Вызначэньне адзінага кандыдата аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС)”, “Перадвыбарная кампанія АДС”, “Грамадзянскія кампаніі падчас прэзыдэнцкіх выбараў”, “Аналіз вынікаў галасаваньня і электаральных паводзінаў”, “Назіраньне за выбарчай кампаніяй 2006 году”, “Сацыялёгія і выбары 2006”.

*****

“Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму” – гэта зборнік артыкулаў “Роля парлямэнту ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі”, “Выбары Вярхоўнай Рады БССР у 1990 г.”, “Выбары Вярхоўнай Рады Рэспублікі Беларусі і першы Лукашэнкаў рэфэрэндум у 1995 г.”, “Рэфэрэндум і давыбары 1996 г.”, “Выбары ў палату прадстаўнікоў 2000 г.”, “Палітычны кантэкст напярэдадні парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму”, “Культурны фон беларускай палітыкі”, “Падрыхтоўка ўладаў да парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму”, “Палітычнае разьвіцьцё апазыцыі ў 2003—2004 гг.”. “Палітычная кампанія ўладаў 2004 г.”, “Апазыцыя ў палітычнай кампаніі 2004 г.”, “Ход і вынікі парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму 2004 г.”, “Назіраньне за палітычнымі кампаніямі ў 2004 г.”, “Сацыялягічныя дасьледаваньні ў палітычнай кампаніі 2004 г.”, “Расклад і тэндэнцыі пасьля выбараў і рэфэрэндуму 2004 г.”.

*****

Манаграфія “Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі” асвятляе ніжэйшы ўзровень дзяржаўнай улады ў Беларусі. Яна складаецца з даследаванняў “Структура мясцовай улады ў Рэспубліцы Беларусі”, “Ранейшыя мясцовыя выбары: ход і вынікі”, “Рэжым Лукашэнкі паміж дзьвюма выбарчымі кампаніямі: вонкавыя і ўнутраныя фактары (дэ)легітымізацыі”, “Крызыс апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году”, “Унутраная палітыка рэжыму Лукашэнкі: верасень 2001 — люты 2003 гг.”, “Палітыка ўладаў на інфармацыйным рынку. Верасень 2001 — люты 2003 гг. Андрэй Екадумаў”, “Дынаміка грамадзкай думкі: верасень 2001 — люты 2003 гг. Андрэй Екадумаў”, “Падрыхтоўка ўладаў да мясцовых выбараў”, “Падрыхтоўка апазыцыі да мясцовых выбараў”, “Ход і вынікі мясцовых выбараў”, “Незалежнае назіраньне за мясцовымі выбарамі й яго вынікі”, “Зьмяненьне палітычнага раскладу пасьля мясцовых выбараў і пэрспэктывы наступных выбарчых кампаній”.

*****

Кніга “Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце”, як і вынікае з загалоўка, прысвечана геапалітыцы. Сярод змешчаных у ёй артыкулаў адзначым аналізы Ітана С. Бэргера “Разыходжаньне паміж палітыкай словаў і справаў: непрызнаньне Злучанымі Штатамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў сакавіку 2006 г.”, «Апошняя дыктатура ў Эўропе» – гэта Захад сур’ёзна?” Міколы Рабчука, “Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму” Віталя Сіліцкага, “Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контррэвалюцыйнай тэхналёгіяй» Эндру Ўілсана, “Рэгіянальныя адрознасьці ў кантэксьце вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 1994, 2001, 2006” Андрэя Казакевіча, “Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты” Імке Гансэн, “Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя” Рыгора Ёфэ, “Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя” Алега Латышонка, “Ці ёсьць у Беларусі беларусы?” Дэвіда Р. Марплза, “Паміж лукашызмам і нацыяналізмам” Пятра Рудкоўскага.

*****

Апошняя кніга, якая прапануецца ў рамках акцыі, выйшла летась пад назвай “Матывацыі супраціву”. Так сталася, што прадмова “Тры хвалі, чатыры шляхі” сталася апошняй прыжыццёвай публікацыяй Віталя Сіліцкага. У кнігу ўвайшлі гутаркі з 40 прадстаўнікамі альтэрнатыўнай беларускай эліты на тэму, чаму яны пачалі займацца грамадскай дзейнасцю.

*******

Да 10 мая 2012 года ўвесь камплект з 5 выданняў можна замовіць усяго за 49 тыс. Звярніце ўвагу, што кошт самой дасылкі давядзецца аплаціць дадаткова. Яго памер спраўджвайце пры заказе. «Белпошта» возьме яшчэ пару працэнтаў ад сумы плацяжа за паштовы перавод.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас dastauka@arche.by

Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар вашага кантактнага тэлефона.

Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце — «Найноўшая гісторыя». Кнігі будуць дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом.  Аплата па факце атрымання пасылкі — г.зн. грошай наперад высылаць не трэба. Тэрмін выканання заказу – 10 дзён з моманту яго атрыманння. Чакаем вашых замоў! Афэрта дзейнічае толькі на тэрыторыі Беларусі. Колкасць камлектаў абмежананая.

E-mail для даведак — dastauka@arche.by